4 кастрычніка Патрыяршы Экзарх наведае Бабруйскую епархію
17 верасня 20204 кастрычніка 2020 года мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, наведае горад Бабруйск — цэнтр аднайменнай епархіі.
ПРАГРАМА ВІЗІТУ
09:00 — сустрэча і Бажэственная літургія ў Мікольскім кафедральным саборы г. Бабруйска (вул. Савецкая, 76).
Кафедральны Мікольскі сабор быў узведзены ў 1892-1894 гадах на месцы драўлянай Мікольскай царквы 1835 года пабудовы, якая, у сваю чаргу, была пераемніцай Мікольскай царквы XVII стагоддзя, разбуранай пры будаўніцтве Бабруйскай крэпасці.
У паслярэвалюцыйны час Мікольскі сабор быў зачынены. У гады Вялікай Айчыннай вайны і ў першыя пасляваенныя гады храм быў дзеючым.
4 лістапада 1963 года, нягледзячы на пратэсты вернікаў, сабор закрылі зноў. А да 50-годдзя рэвалюцыі ў 1967 годзе будынак перабудавалі ў плавальны басейн — яго храмавыя фасады былі цалкам схаваны.
У 2003 годзе будынак вярнулі вернікам, пачаліся работы па выдаленні ўсіх надбудоў і ўзнаўленні храма ў першапачатковым выглядзе. 22 мая 2007 годзе адноўлены храм збыў асвячаны як кафедральны сабор Бабруйска мітрапалітам Мінскім і Слуцкім Філарэтам.
11:30 — наведванне сацыяльна-асветніцкай установы «Цэнтр падтрымкі сям'і, мацярынства і дзяцінства “Пакровы“» (вул. Спартакаўская, 1А).
Сацыяльна-асветніцкая ўстанова «Цэнтр падтрымкі сям'і, мацярынства і дзяцінства «Пакровы» дзейнічае з 2012 года.
Цэнтр аказвае ўсебаковую падтрымку сем'ям, якія знаходзяцца ў цяжкай жыццёвай сітуацыі, дзецям-сіротам, дзецям-інвалідам, дзецям, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, цяжарным жанчынам, шматдзетным і няпоўным сем'ям, арганізоўвае духоўна-асветніцкую дзейнасць сярод дзяцей, моладзі і дарослых, накіраваную на ўмацаванне традыцыйных сямейных каштоўнасцяў.
У будынку цэнтра ў 2019 годзе быў асвячаны дамавы храм і на базе Цэнтра створаны прыход у гонар Пакрова Прасвятой Багародзіцы.
11:45 — наведванне духоўна-асветніцкага цэнтра прападобнамучаніцы Елісаветы (вул. Чырвонаармейская, 65).
Духоўна-асветніцкі цэнтр быў заснаваны ў 2007 годзе. Тут арганізавана работа класаў з праваслаўнай формай выхавання, нядзельнай школы, бібліятэкі, а таксама гурткоў па вакале, выяўленчым мастацтве, бісерапляценні, харэаграфіі, тэатральнаму майстэрству. На базе цэнтра штогод праходзіць шэраг маштабных мерапрыемстваў, накіраваных на духоўную падтрымку дзяцей і моладзі.
У будынку цэнтра абсталяваны дамавы храм у гонар святой Марыі, а ў 2016 годзе створаны асобны прыход.