6 лютага будзе адзначацца 20-годдзе з дня кананізацыі святой блажэннай Валянціны Мінскай і 60-годдзе з дня яе скону

03 лютага 2026

top.jpg

6 лютага будзе адзначацца 20-годдзе з дня кананізацыі святой блажэннай Валянціны Мінскай і 60-годдзе з дня яе скону.

Урачыстасці пачнуцца ў Свята-Мікольскім храме вёскі Станькава Дзяржынскага раёна, дзе калісьці служыў бацька святой, і малілася сама Валянціна Фёдараўна. Бажэственную літургію ўзначаліць Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін у саслужэнні епіскапа Маладзечанскага і Стаўбцоўскага Паўла і епіскапа Нясвіжскага Аўксенція. Пачатак богаслужэння ў 9.30.

Па заканчэнні Літургіі пачнецца хрэсны ход ад Свята-Мікольскага храма вёскі Станькава да месца пахавання святой блажэннай Валянціны Мінскай на могілках каля вёскі Крысава Дзяржынскага раёна, дзе будзе здзейснены малебен.

Да ўрачыстасцяў на могілках, дзе спачываюць мошчы святой, устаноўлены стэнды, на якіх прадстаўлены падзеі яе жыцця і малітоўнага подзвігу. Для груп паломнікаў, якія наведваюць месцы, звязаныя з памяццю блажэннай Валянціны Мінскай, у Свята-Мікольскім прыходзе вёскі Станькава падрыхтаваны прэзентацыі і лекцыі.

***

Будучая святая нарадзілася ў 1888 годзе ў сям'і святара Фёдара Чарняўскага, які служыў настаяцелем Свята–Мікалаеўскай царквы ў вёсцы Станькава Мінскага павета і жыў у суседняй вёсцы Коскі. Разам са сваёй жонкай Соф'яй Чарняўскай яны выгадавалі яшчэ трох дачок. Незадоўга да Першай сусветнай вайны Валянціна Чарняўская выйшла замуж, стаўшы выбранніцай Фёдара Сулкоўскага. У 1931 годзе па лжывым даносе мужа арыштавалі і саслалі ў лагер, праз тры гады ён загінуў у ссылцы. Мужы старэйшых сясцёр Валянціны, святары, таксама былі рэпрэсаваны.

Бацькі ўжо не было ў жывых, родны дом у Косках канфіскавалі як маёмасць святара. Валянціна пасялілася ў царкоўнай вартоўні разам з пажылой маці. Калі ў 1937-м годзе маці памерла, Валянціна зусім злегла і 33 гады да самай смерці заставалася прыкаванай да ложка. Менавіта тады блажэнная ўстала на свой малітоўны подзвіг. Лагоднасць, мудрасць, дабрыня і спачуванне матушкі набылі ёй народную любоў яшчэ пры жыцці. Святая ацаляла і падтрымлівала тых, хто прыходзіў да яе па дапамогу, казала вобразнымі фразамі, якія таілі глыбокі сэнс для тых, хто ўмее слухаць. Духоўным позіркам яна пранікала розумам у жыццё наведвальнікаў, давала адказы нават на нявыказаныя пытанні. У маленькі сціплы домік прыязджалі сотні людзей, у тым ліку святары, многія з якіх цяпер праслаўлены ў ліку святых.

02.jpg

Першыя сведчанні пра цуды, здзейсненых блажэннай, адносяцца да даваеннага перыяду. Яна прадбачыла Вялікую Айчынную вайну, папярэджваючы землякоў: «Будзе гарэць зямля... у небе прыйдзецца ўбачыць жалезныя "птушкі"». Яшчэ задоўга да прызначэння на Мінскую кафедру Мітрапаліта Філарэта матушка казала: «Вось ляціць да нас з Германіі ўладыка Філарэт».

Памерла матушка ў 1966 годзе і ўжо праз 40 гадоў па рашэнні Сінода Беларускай Праваслаўнай Царквы была кананізавана як мясцовашанаваная святая, стаўшы адзінай у Беларусі падзвіжніцай, праслаўленай у ліку блажэнных. Былі складзены яе жыціе, служба і акафіст. 

009.jpg

Шмат каму са сваіх наведвальнікаў яна казала: «Я памру, але прыходзьце да мяне як да жывой, і я вам дапамагу". Абяцанне, якое дала матушка, спаўняецца па гэты дзень. Як клапатлівая маці, яна з любоўю прымае ўсіх, хто прыходзіць з чыстым сэрцам і шукае дапамогі Божай.

Кожную нядзелю на месцы спачыну блажэннай Валянціны каля вёскі Крысава Дзяржынскага раёна Мінскай вобласці служацца вадасвятныя малебны, на якія прыязджаюць вернікі не толькі з усёй Беларусі, але і з іншых краін. Па добрай традыцыі да вялікіх царкоўных святаў людзі ўпрыгожваюць месца спачынку святой жывымі кветкамі і прыроднымі матэрыяламі, каб сваёй працаю аддзячыць за дапамогу па яе малітвах.

У 2024 годзе па ініцыятыве вернікаў на месцы спачыну святой было ініцыявана будаўніцтва храма-капліцы. Збор сродкаў праз дабрачынны рахунак арганізаваны Беларускім фондам міру. 

Church.by

Чытайце нас у мэсэнджэрах Telegram і Viber

сацсетках InstagramВКонтакте

Facebook і Одноклассники,

глядзіце ў YouTube і TikTok