Навігатар: Навіны / Анонсы / Епархіі

7-ы Нацыянальны фестываль звону пройдзе ў Хоцімску

10 верасня 2017

15 верасня 2017 года на тэрыторыі Свята-Троіцкага сабора горада Хоцімска Магілёўскай епархіі пройдзе VII Нацыянальны фестываль звону «Хоцімскія перазвоны». Пасля Бажэственнай літургіі і хрэснага ходу сваё майстэрства на саборнай званіцы пакажуць званары з розных епархій Беларускай Праваслаўнай Царквы пад кіраўніцтвам загадчыка аддзялення званароў Мінскага духоўнага вучылішча Багдана Бярозкіна. У канцэртнай праграме таксама прымуць удзел: аркестр народных інструментаў імя Л. Іванова (дырыжор — Мікалай Алданаў), мужчынскі вакальны ансамбль «Дабравест».

Пачатак Бажэственнай літургіі ў 9:00, пачатак канцэртнай праграмы ў 12:00.

 

Сабор Святой Тройцы ўваходзіць у спіс гісторыка-культурных помнікаў Рэспублікі Беларусь. Ён з'яўляецца візітнай карткай райцэнтра. Саборная званіца з 12-ю званамі з'яўляецца адной з лепшых у Беларусі, а таксама не мае аналагаў у суседніх рэгіёнах Расіі. Самы вялікі «дабравеснік» вагой у паўтары тоны быў адліты ў 2004 годзе ў памяць 60-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і з'яўляўся на той момант першым такім звонам, вырабленым у Беларусі.

Афіцыйны сайт Свята-Троіцкага сабора / Church.by