16-18 лютага адбудзецца 19-я сустрэча «Анастасіс»
03 студзеня 2018«Анастасіс» — гэта пляцоўка, на якой у жывой абстаноўцы сустракаюцца залежныя з вопытам выздараўлення па 12-крокавай праграме, сям'і залежных асоб, святары, псіхолагі, лекары і псіхатэрапеўты.
Удзел у сустрэчах «Анастасіс» — гэта магчымасць атрымаць багаты вопыт, падзяліцца сваім, лепш зразумець адзін аднаго.
«Анастасіс» — гэта «стык» Царквы, медыцыны, псіхалогіі і 12-крокавай праграмы ананімных супольнасцяў.
Запрашаюцца ўсе, каго цікавіць праблематыка (са)залежнасці, хто шукае супрацоўніцтва ў гэтай галіне, і ўсе, каму патрэбна дапамога.
Праграма 19-й сустрэчы «АНАСТАСІС»
Тэма: прадстаўляем Цэнтр падтрымкі сям'і і мацярынства «Матуля».
16 лютага, пятніца
15.00 — 17.00. Заезд удзельнікаў сустрэчы. Рэгістрацыя ў моладзевым цэнтры каледжа
18.00. Вячэрня
Вячэра — самастойна.
20.00. Адкрыццё сустрэчы ў моладзевым цэнтры каледжа
23.00. Адбой
17 лютага, субота
07.00. Літургія ў манастыры (у выпадку добрага надвор'я — магчымы хрэсны ход на крыніцу)
09.30 — 10.00. Сняданак. Працяг рэгістрацыі
Семінар:
10.00 — 10.20. Уступнае слова: протаіерэй Дыянісій Пясецкі і дырэктар рэабілітацыйнага цэнтра «Анастасіс».
10.20 — 11.45. Прэзентацыя цэнтра «Матуля».
Біблейскі погляд на сям'ю і нараджэнне дзяцей. Сацыяльная канцэпцыя
12.00 — 13.20. Адказы на пытанні і выступленні ўдзельнікаў семінара. Фота.
13.30 -14.00. Абед.
14.00 — 17.00. Асабістыя зносіны (са спецыялістамі; з тыми, хто папраўляецца).
15.00 — 17.00. Адкрытыя сходы ананімных супольнасцяў.
17.00 — 18.00. Перапынак на вячэру і адпачынак.
18.00. Вячэрня (у Успенскім саборы), споведзь.
21.00 . Творчы вечар. Батлейка «Жыціе прападобнай Еўфрасінні Полацкай».
22.00. Правіла да Святога Прычашчэння
23.00. Адбой.
18 лютага, нядзеля
06.30. Ранняя Літургія ў Нікольскім храме.
09.00. Фуршэт у каледжы.
10.00 — 12.00. Агульны сход. Падвядзенне вынікаў.
12.20. Сход Ал-Анон
Рэкамендуемы рэгістрацыйны ўзнос: 15 беларускіх рублёў (акрамя дзяцей)
Пражыванне: у Доме паломніка — ад 5 да 7 рублёў; Дом паломніка № 2 (блок з санвузлом і душавой) — 10 рублёў.
Тэлефон слонімскай гасцініцы: 8-015-62-21302.
У праграме магчымыя змены. З пытаннямі тэлефануйце па нумарах: +375 (29) 1717938; 2977891 або пішыце на адрас girovichi@yandex.ru.