9 мая мінскі прыход святой Сафіі Слуцкай запрашае на свята «Дні праваслаўнай культуры «Памяць»
16 красавіка 2019Па благаславенню мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, прыход храма святой праведнай Сафіі Слуцкай у Мінску запрашае 9 мая прыняць удзел у духоўна-асветніцкім праекце «Дні праваслаўнай культуры "Памяць"». Праект прысвечаны перамозе над фашызмам у Вялікай Айчыннай вайне і аднаўленню міру на зямлі. Свята пройдзе на храмавай тэрыторыі па адрасе: вул. Казінца, 108.
План мерапрыемства:
- 9 мая ў храме будзе здзейснена Бажэственная літургія, малебен аб здароўі і паніхіда;
- вакол храма пройдзе хрэсны ход, у якім ветэраны, блакаднікі, вязні канцлагераў, працаўнікі тылу, усе прыхаджане храма, навучэнцы і студэнты, а таксама жыхары раёна і ўсе жадаючыя змогуць несці фота сваіх сваякоў, якія прымалі ўдзел у Вялікай Айчыннай вайне;
- на храмавай тэрыторыі адбудзецца святочны канцэрт;
- пройдзе акцыя «Свабодны мікрафон», у ходзе якой кожны прысутны зможа расказаць пра свой удзел у Вялікай Айчыннай вайне ці пра сваіх сваякоў, якія прымалі ўдзел у вайне;
- будзе разгорнута выстава малюнкаў, вырабаў вучняў нядзельнай школы храма.