Акцыя «Павіншуй блізкага» стартавала ў Гомельскай епархіі

21 снежня 2018

top.jpg

Акцыі «Павіншуй блізкага», якая праводзіцца інфармацыйным аддзелам Гомельскай епархіі, напярэдадні святкавання Ражджаства Хрыстовага даў старт архіепіскап Гомельскі і Жлобінскі Сцяфан.

Акцыя праводзіцца ўжо ў пяты раз. Сёлета каля 4,5 тысяч школьнікаў, выхаванцаў дашкольных устаноў адукацыі і студэнтаў атрымаюць лісты з віншаваннямі адзін ад аднаго і з асабістым віншаваннем уладыкі Сцяфана.

Мерапрыемства заклікана прыцягнуць увагу падрастаючага пакалення да светлага свята Ражджаства Хрыстовага і дапамагчы моладзі падзяліцца каляднай радасцю адзін з адным.

Гомельская епархія / Church.by