Акцыю «У чаканні Калядных цудаў» прэзентавалі на сацыяльнай секцыі Беларускіх Калядных чытанняў
02 снежня 201929 лістапада ў рамках Пятых Беларускіх Калядных чытанняў адбылася секцыя па сацыяльнаму служэнню Царквы.
Сустрэчу правялі ў храме ў гонар святога праведнага страстацерпца Яўгена Боткіна па адрасе: г. Мінск, вул. Чыгуначная, 23 г. Узначаліў мерапрыемства старшыня Сінадальнага аддзела па царкоўнай дабрачыннасці і сацыяльнаму служэнню Беларускай Праваслаўнай Царквы протаіерэй Кірыл Шолкаў. У рабоце секцыі прынялі ўдзел кіраўнікі сацыяльных епархіяльных аддзелаў, а таксама мінскія добраахвотнікі.
Адкрыў секцыю даклад протаіерэя Кірыла Шолкава на тэму «Подзвіг Яўгена Боткіна, урача».
Былі падведзены вынікі гадавога супрацоўніцтва Сінадальнага аддзела з Міністэрствам аховы здароўя і Міністэрствам працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь.
На заканчэнне мінскія добраахвотнікі прэзентавалі дабрачынную акцыю «У чаканні Калядных цудаў», якая стартуе ў снежні 2019 года. Акцыя будзе накіравана на збор падарункаў для дзяцей з хоспісаў і дамоў дзіцяці.