Аляксандра-Неўскі прыход Мінска прыняў каштоўны дар ад ананімнага дабрадзея
01 кастрычніка 2018Напярэдадні 120-годдзя Аляксандра-Неўскага храма сталіцы прыход прыняў каштоўнае ахвяраванне - ікону Божай Маці «Адзігітрыя Ксенафонцкая». Дабрадзей пажадаў застацца невядомым.
Ікона напісана на Святой Гары Афон. Абраз упрыгожаны камянямі і срэбнай рызай.
Клірыкі і прыхаджане храма выказваюць малітоўную падзяку дабрачынцу.
Гасподзь Іісус Хрыстос вучыць: ...Калі даеш мíласціну, няхай не ведае левая рука твая, што робіць правая, каб мíласціна твая была тайная, і Айцец твой, Які бачыць тайнае, аддасць табе яўна (Мф. 6:3-4). Абшчына Аляксандра-Неўскага храма ўпэўнена, што Гасподзь усім аддзячыць за іх добрыя справы.