Архіепіскап Брэсцкі і Кобрынскі Іаан здзейсніў вялікае асвячэнне храма ў гонар свяціцеля Мікалая Цудатворца ў аграгарадку Закозель Драгічынскага раёна

20 мая 2023

top.jpg

20 мая 2023 года, у дзень памяці Жыровіцкай іконы Божай Маці, архіепіскап Брэсцкі і Кобрынскі Іаан здзейсніў вялікае асвячэнне храма ў гонар свяціцеля Мікалая, архіепіскапа Мір Лікійскіх, Цудатворца, у аграгарадку Закозель Драгічынскага раёна, а затым узначаліў у новаасвячоным храме Бажэственную літургію.

Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі: протаіерэй Сергій Петрусевіч, сакратар Брэсцкага епархіяльнага ўпраўлення, благачынны цэркваў Жабінкаўскай акругі, настаяцель храма Пакрова Прасвятой Багародзіцы ў горадзе Жабінка; протаіерэй Іаан Пінчук, благачынны цэркваў Драгічынскай акругі, настаяцель храма Стрэчання Гасподняга ў горадзе Драгічыне; протаіерэй Генадзь Воран, настаяцель храма ў гонар свяціцеля Мікалая, архіепіскапа Мір Лікійскіх, Цудатворца, у аграгарадку Закозель Драгічынскага раёна, а таксама духавенства Брэсцкай епархіі.

Дыяканскі чын узначаліў дыякан Іаан Шкулепа, клірык кафедральнага сабора прападобнага Сімяона Стоўпніка ў горадзе Брэсце.

На малым уваходзе за руплівую працу ў славу Святой Царквы і да дня Святой Пасхі архіепіскап Брэсцкі і Кобрынскі Іаан уганараваў настаяцеля храма ў гонар свяціцеля Мікалая, архіепіскапа Мір Лікійскіх, Цудатворца, у аграгарадку Закозель Драгічынскага раёна протаіерэя Генадзя Ворана чарговай царкоўна-іерархічнай узнагароды – права служэння Бажэственнай Літургіі з адкрытымі царскімі варотамі па «Ойча Наш...».

На патроенай екценні былі ўзнесены прашэнні аб адзінстве і захаванні Царквы ад падзелаў і расколаў, аб спыненні распаўсюджвання каронавіруснай інфекцыі, а таксама аб міры і дабрабыце беларускага народа. Пасля патроенай екценні архіпастыр узнёс малітвы да Госпада аб беларускім народзе і аб пераадоленні каронавіруснай інфекцыі.

Па заканчэнні набажэнства быў здзейснены хрэсны ход вакол храма.

Затым яго Высокапраасвяшчэнства звярнуўся да прыхаджан храма з архіпастырскім словам. Духавенства, будаўнікі, ахвярадаўцы і актыўныя прыхаджане храма былі ўзнагароджаны епархіяльнымі юбілейнымі граматамі і архіерэйскімі падзякамі.

Брэсцкая епархія/Church.by

Чытайце нас у мэсэнджэрах Telegram і Viber

сацсетках InstagramВКонтакте

Facebook і Одноклассники