Архіепіскап Брэсцкі і Кобрынскі Іаан уручыў узнагароды Праваслаўнай Царквы персаналу Брэсцкай цэнтральнай гарадской бальніцы

24 чэрвеня 2021

top.jpg

23 чэрвеня 2021 года архіепіскап Брэсцкі і Кобрынскі Іаан сустрэўся з медыцынскім персаналам УАЗ «Брэсцкая цэнтральная гарадская бальніца». Мэтай візіту правячага архіерэя Брэсцкай епархіі ва ўстанову аховы здароўя было прадстаўленне да ўзнагарод Рускай Праваслаўнай Царквы работнікаў медыцынскай сферы, якія ўнеслі асаблівы ўклад у барацьбу з каронавіруснай інфекцыяй.

На сустрэчы прысутнічаў галоўны ўрач УАЗ «Брэсцкая цэнтральная гарадская бальніца» — Алег Іванавіч Вялічка.

Уладыка Іаан звярнуўся да медыцынскага персанала бальніцы з архіпастырскім словам павучання. У сваім слове Яго Высокапраасвяшчэнства выказаў словы глыбокай удзячнасці і падзякі подзвігу сучаснага щрача ў яго супрацьстаянні інфекцыі COVID-19.

Затым архиепискап Іаан здзейсніў кароткае малітваслоўе Госпаду аб ацаленні ўсіх хворых і тых, хто пакутуе.

Зважаючы на самаадданую працу па барацьбе з каронавіруснай інфекцыіяй, да ўзнагарод Рускай Праваслаўнай Царквы, Беларускага Экзархату і Брэсцкай епархіі былі прадстаўлены кіраўніцтва УАЗ «Брэсцкая цэнтральная гарадская бальніца», загадчыкі аддзяленняў, урачы, медыцынскія сёстры, санітары.

Church.by/Брэсцкая епархія