Архіепіскап Брэсцкі Іаан благаславіў дзяцей, народжаных у свята Ражджаства Хрыстовага
11 студзеня 20179 студзеня 2017 года архіепіскап Брэсцкі і Кобрынскі Іаан наведаў Брэсцкі абласны радзільны дом, дзе павіншаваў дзяцей, народжаных у свята Ражджаства Хрыстова.
Уладыка благаславіў кожнае дзіця і паднёс мацярам падарункі — абразкі, прысмакі і прадметы першай неабходнасці. Архіепіскап Іаан таксама паведаміў, што Таінства Хрышчэння над гэтымі немаўлятамі пры звароце ў прыходы Брэсцкай епархіі будзе здзейснена без якога-небудзь ахвяраванні з боку сем'яў.
Як паведаміў галоўны ўрач радзільнага дома Валерый Паўлавіч Шугай, у гэтым годзе 7 студзеня ў Брэсцкім абласным радзільным доме з'явілася на свет 11 дзяцей — 5 хлопчыкаў і 6 дзяўчынак.