Архіепіскап Брэсцкі Іаан пагутарыў з удзельнікамі маладзёжнага семінара-злёту «Адзінства-2019»
13 жніўня 201910 жніўня 2019 года архіепіскап Брэсцкі і Кобрынскі Іаан правёў архіпастырскую гутарку з удзельнікамі XII міжнароднага моладзевага праваслаўнага семінара-злёту «Адзінства-2019», які праводзіцца на тэрыторыі Нікольскага скіта каля хутара Вежнае.
Моладзь змагла задаць архіерэю пытанні па самых розных тэмах. Рабяты пыталіся аб ролі Праваслаўнай Царквы ў грамадстве, аб сэнсе жыцця, аб дасягненні сямейнага шчасця.
Уладыка Іаан заклікаў слухачоў з вялікай увагай ставіцца да ўласнага жыцця і жыцця блізкіх, несці адказнасць за свае ўчынкі і словы. Яго Высокапраасвяшчэнства нагадаў, што маладое пакаленне праваслаўных хрысціян заклікана сведчыць пра Хрыста ў сучасным свеце інфармацыйных тэхналогій і татальнай глабалізацыі.
Удзельнікам моладзевага брацтва ў гонар свяціцеля Кірыла, епіскапа Тураўскага (Жабінка) былі ўручаны архіерэйскія падзякі за шэраг перамог на міжнародных інтэрнэт-віктарынах і ў інтэлектуальных гульнях.