Архіепіскап Брэсцкі Іаан прыняў удзел у мітынгу-рэквіеме ў Брэсцкай крэпасці

23 чэрвеня 2018

top.jpg

22 чэрвеня 2018 года ў мемарыяльным комплексе «Брэсцкая крэпасць-герой» адбыўся мітынг-рэквіем, прысвечаны 77-годдзю пачатку Вялікай Айчыннай вайны.

Да месца правядзення мітынгу — плошчы Цырыманіялаў — прайшло шэсце, у якім удзельнічалі прадстаўнікі дзяржаўнай улады, дыпламатычнага корпуса, традыцыйных канфесій, моладзевых і грамадскіх арганізацый, члены ваенна-гістарычных клубаў, салдаты Брэсцкага гарнізона, а таксама шматлікія дэлегацыі і госці з краін СНД, блізкага і далёкага замежжа.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел: архіепіскап Брэсцкі і Кобрынскі Іаан, сакратар Брэсцкага епархіяльнага ўпраўлення протаіерэй Пётр Рамановіч і настаяцель гарнізоннага сабора свяціцеля Мікалая Цудатворца ў Брэсцкай крэпасці, старшыня аддзела Брэсцкай епархіі па ўзаемадзеянню з Узброенымі сіламі протаіерэй Віталь Ханавец.

Мітынг пачаўся ў 4:00 з музычна-тэатралізаванага прадстаўлення. Затым па традыцыі пагранічнікі Брэсцкага ваеннага гарнізона запалілі факел ад Вечнага агню і прайшлі да ракі Буг, дзе былі апушчаныя на ваду кветкавыя вянкі ў памяць аб абаронцах крэпасці і ахвярах першых дзён Вялікай Айчыннай вайны. Усе ўдзельнікі рэквіема ўсклалі вянкі і кветкі да Вечнага агню, ушанаваўшы памяць загінуўшых воінаў. Была аб'яўлена хвіліна маўчання.

Са словамі вітання да прысутных звярнуўся старшыня Брэсцкага гарадскога выканаўчага камітэта Аляксандр Сцяпанавіч Рагачук.

Пасля мітынгу-рэквіема адбылася відовішчная рэканструкцыя падзей першага дня вайны.

Брэсцкая епархія / Church.by