Архіепіскап Брэсцкі Іаан прыняў удзел у мітынгу-рэквіеме ў Брэсцкай крэпасці

22 чэрвеня 2019

top.jpg

22 чэрвеня 2019 года на тэрыторыі мемарыяльнага комплексу «Брэсцкая крэпасць-герой» адбыўся мітынг-рэквіем, прысвечаны 78-годдзю пачатку Вялікай Айчыннай вайны.

Да месца правядзення мітынгу — плошчы Цырыманіялаў — прайшло шэсце, у якім удзельнічалі прадстаўнікі дзяржаўнай улады, дыпламатычнага корпуса, Царквы, моладзевых і грамадскіх арганізацый, члены ваенна-гістарычных клубаў, салдаты Брэсцкага гарнізона, а таксама шматлікія дэлегацыі і госці з краін СНД, блізкага і далёкага замежжа.

У журботна-памятным мерапрыемстве прынялі ўдзел: архіепіскап Брэсцкі і Кобрынскі Іаан і настаяцель гарнізоннага храма свяціцеля Мікалая Цудатворца ў Брэсцкай крэпасці, старшыня аддзела Брэсцкай епархіі па ўзаемадзеянню з Узброенымі сіламі протаіерэй Віталь Ханавец.

Мітынг-рэквіем пачаўся ў 3:15 з музычна-тэатралізаванага паказу. Далей, па традыцыі, пагранічнікі Брэсцкага ваеннага гарнізона запалілі факел ад Вечнага агню і прайшлі да ракі Буг, дзе былі апушчаны на ваду вянкі ў памяць аб абаронцах крэпасці і ахвярах першых дзён Вялікай Айчыннай вайны. Усе ўдзельнікі рэквіема ўсклалі вянкі і кветкі да Вечнага агню, ушанаваўшы памяць загінуўшых воінаў. Была аб'яўлена хвіліна маўчання.

Са словамі прывітання да прысутных звярнуліся старшыня Брэсцкага гарадскога выканаўчага камітэта Аляксандр Сцяпанавіч Рагачук і ваенны камісар Брэсцкай вобласці, камандуючы войскамі Брэсцкага гарнізона, палкоўнік Яўген Станіслававіч Зайцаў.

Пасля заканчэння мітынгу-рэквіема адбылося параднае шэсце войскаў Брэсцкага гарнізона і відовішчная рэканструкцыя падзей першага дня вайны.

Брэсцкая епархія / Church.by