Архіепіскап Гомельскі і Жлобінскі Сцяфан наведаў Гомельскі дом-інтэрнат для дзяцей-інвалідаў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця

26 студзеня 2021

top.jpg

25 студзеня 2021 года архіепіскап Гомельскі і Жлобінскі Сцяфан наведаў з дабрачынным візітам Гомельскі дом-інтэрнат для дзяцей-інвалідаў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця.

Такія візіты ў дом-інтэрнат сталі ўжо добрай традыцыяй. Некалькі гадоў запар у святочныя дні ўладыка Сцяфан наведвае дзяцей, каб пагутарыць з імі ў цёплай атмасферы і парадаваць падарункамі.

У доме-інтэрнаце пражываюць 62 чалавекі, 20 з іх знаходзяцца на пасцельным рэжыме.

Архіепіскап Сцяфан перадаў установе халадзільнік-маразільнік, мяккія цацкі, наборы цукерак і мёд.

Уладыка выказаў словы падзякі работнікам дома-інтэрната за іх міласэрнасць, дабрыню, любоў, з якой яны штодня клапоцяцца пра сваіх выхаванцаў, а таксама пажадаў ім цярпення і Божай дапамогі ў нялёгкай працы.

Гомельская епархія / Сhurch.by