Архіепіскап Гомельскі і Жлобінскі Сцяфан павіншаваў са святам Пасхі падапечных Дома-інтэрната для састарэлых і інвалідаў «Васільеўка»

04 мая 2021

top.jpg

3 мая 2021 года архіепіскап Гомельскі і Жлобінскі Сцяфан наведаў з падарункамі падапечных Дома-інтэрната для састарэлых і інвалідаў «Васільеўка» і павіншаваў іх са святам Пасхі.

Падчас візіту ўладыка наведаў пакой для рукадзелля і дамовы храм у гонар іконы Божай Маці «Цаліцелька», які знаходзіцца на тэрыторыі дома-інтэрната. Архіпастыр адзначыў, што ўвага і дапамога пажылым, адзінокім людзям і інвалідам адзін з найважнейшых прынцыпаў чалавечнасці і маральнасці. «Таму вельмі важна не адварочвацца ад іх праблем, не заплюшчваць вочы. Ім жа трэба зусім няшмат — каб мы сталі крышачку больш уважлівымі і дабрэйшымі, асабліва ў велікодныя дні», — сказаў архіепіскап Сцяфан.

Уладыка Сцяфан падзякаваў усім супрацоўнікам установы за працу ў нялёгкай справе дапамогі людзям з абмежаванымі магчымасцямі, пажадаўшы моцы сіл, добрага здароўя і дапамогі Божай.

Дом-інтэрнат для састарэлых і інвалідаў «Васільеўка» размешчаны ў 11 кіламетрах ад Гомеля. У установе пражыве 147 жыхароў ва ўзросце ад дзевятнаццаці да дзевяноста шасці гадоў.

Гомельская епархія/Church.by