Архіепіскап Гомельскі і Жлобінскі Сцяфан павіншаваў з Ражджаством Хрыстовым падапечных Бывалькаўскай бальніцы сястрынскага догляду

18 студзеня 2021

top.jpg

12 студзеня 2021 года архіепіскап Гомельскі і Жлобінскі Сцяфан павіншаваў з Ражджаством Хрыстовым падапечных Бывалькаўскай бальніцы сястрынскага догляду ў Лоеўскім раёне Гомельскай вобласці.

Павіншаваць пажылых людзей са святам таксама прыехалі кіраўніца спраў Гомельскага аблвыканкама Алена Клічкоўская, начальнік Галоўнага ўпраўлення аховы здароўя Гомельскага аблвыканкама Мікалай Кудзяньчук і старшыня Гомельскай абласной арганізацыі Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа Ала Смаляк.

Госці падарылі пацыентам салодкія падарункі і перадалі для патрэб бальніцы пасцельныя прыналежнасці.

Дабрачынцы таксама наведалі храм іконы Божай Маці «Усіх тужлівых Радасць» у вёсцы Бывалькі. Настаяцель прыхода протаіерэй Аляксандр Прыгара ўручыў гасцям на малітоўную памяць іконы.

 Гомельская епархія / Сhurch.by