Архіепіскап Гомельскі і Жлобінскі Сцяфан узяў удзел ва ўшаноўванні праваахоўнікаў

02 сакавіка 2018

top.jpg

Архіепіскап Гомельскі і Жлобінскі Сцяфан прыняў удзел у святочным мерапрыемстве, прысвечаным надыходзячаму Дню беларускай міліцыі, якое адбылося 1 сакавіка 2018 года ў Гомельскім грамадска-культурным цэнтры.

На мерапрыемстве таксама прысутнічалі: старшыня Гомельскага гарадскога выканаўчага камітэта Пётр Кірычэнка, начальнік упраўлення ўнутраных спраў Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта генерал-маёр міліцыі Уладзімір Захарчук, служачыя і ветэраны міліцыі.

Звяртаючыся са словамі віншавання да прысутных, уладыка нагадаў, што беларуская міліцыя ўжо больш за сто гадоў стаіць на варце інтарэсаў дзяржавы і грамадства, і адзначыў, што вельмі важны духоўны складнік такога служэння, які дазваляе захоўваць вернасць свайму высокаму прызванню, -  памятаць пра прысягу, абавязак і гонар.

Завяршылася мерапрыемства святочнай канцэртнай праграмай, прадстаўленай творчымі калектывамі Гомеля.

Гомельская епархія / Church.by