Архіепіскап Гомельскі і Жлобінскі Сцяфан здзейсніў чын асвячэння накупальных крыжоў і званіцы для храма ў горадзе Жлобіне
29 сакавіка 202128 сакавіка 2021 года, у Нядзелю другую Вялікага посту, архіепіскап Гомельскі і Жлобінскі Сцяфан здзейсніў чын асвячэння накупальных крыжоў і званіцы для храма свяціцеля Васілія Вялікага ў горадзе Жлобіне.
Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі: настаяцель прыхода іерэй Вячаслаў Рабіца і духавенства епархіі.
Па сканчэнні чыну асвячэння архіепіскап Сцяфан звярнуўся да ўсіх багамольцаў са словам павучання. Уладыка падзякаваў прысутным за малітоўны саўдзел, а ўсіх дабрачынцаў за пасільную дапамогу ў будаўніцтве храма Божага.
На малітоўную памяць Высокапраасвяшчэннейшы Сцяфан раздаў усім прысутным абразкі.