Архіепіскап Гомельскі і Жлобінскі Сцяфан здзейсніў асвячэнне храма свяціцеля Ціхана Задонскага ў вёсцы Івакі Добрушскага раёна Гомельскай вобласці
17 кастрычніка 202117 кастрычніка 2021 года, у Нядзелю 17-ю пасля Пяцідзесятніцы, архіепіскап Гомельскі і Жлобінскі Сцяфан здзейсніў асвячэнне храма свяціцеля Ціхана Задонскага ў вёсцы Івакі Добрушскага раёна Гомельскай вобласці і ўзначаліў у ім Бажэственную літургію.
Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі: сакратар Гомельскай епархіі протаіерэй Георгій Алампіеў, благачынны Добрушскай акругі протаіерэй Аляксій Піліпенка і духавенства епархіі.
За богаслужэннем маліліся ігумення Вера (Афонькіна) з сёстрамі Ціхвінскага жаночага манастыра горада Гомеля і старэйшая манахіня Архелая (Новікава) з сёстрамі Іаана-Кармянскага жаночага манастыра вёскі Карма.
Падчас Літургіі былі ўзнесены асаблівыя малітоўныя прашэнні аб дараванні міру беларускаму народу і аб спыненні распаўсюджвання шкоднай пошасці.
Па заканчэнні богаслужэння адбыўся хрэсны ход вакол новаасвячанага храма.
У падзяку за працу на карысць Святой Царквы ў Гомельскай епархіі архіепіскап Сцяфан узнагародзіў асабліва папрацаваўшых прыхаджан архіерэйскімі граматамі, а таксама павіншаваў духавенства і ўсіх вернікаў з такой значнай падзеяй — асвячэннем храма.