Архіепіскап Гомельскі і Жлобінскі Сцяфан уручыў медалі медыцынскім работнікам

22 студзеня 2021

top.jpg

20 студзеня 2021 года ў Гомельскай цэнтральнай гарадской паліклініцы адбылося ўшанаванне медыцынскіх работнікаў. Архіепіскап Гомельскі і Жлобінскі Сцяфан уручыў медалі святога праведнага Іаана Кармянскага і прападобнай Манефы Гомельскай тым, хто асабліва папрацаваў у аказанні медыцынскай дапамогі пацыентам з каронавіруснай інфекцыяй.

Архіепіскап Сцяфан адзначыў значнасць працы і самаадданасць медыцынскіх работнікаў у няпросты час пандэміі. Ён падзякаваў лекарам, фельчарам, медыцынскім сёстрам, санітаркам — кожнаму, хто нястомна працуе на сваіх рабочых месцах.

Раней медалёў святога праведнага Іаана Кармянскага і прападобнай Манефы Гомельскай за ахвярнае служэнне пацыентам былі ўдастоены медыцынскія работнікі з Рагачова, Рэчыцы, Веткі, Добруша і Светлагорска.

DSC_1583.jpg

 

Гомельская епархія / Сhurch.by