Архіепіскап Гомельскі Сцяфан узяў удзел у семінары «Гомельшчына. Вехі гісторыі»

15 снежня 2018

top.jpg

14 снежня ў Беларускім дзяржаўным універсітэце транспарту адбыўся рэгіянальны навукова-гістарычны семінар «Гомельшчына. Вехі гісторыі», які традыцыйна праводзіцца сумесна аддзелам Гомельскай епархіі па ўзаемадзеянню з узброенымі сіламі і праваахоўнымі органамі (старшыня аддзела — протаіерэй Ігар Альшанаў) і універсітэтам у рамках IV абласных Пакроўскіх адукацыйных чытанняў.

Сустаршынямі семінара выступілі архіепіскап Гомельскі і Жлобінскі Сцяфан і рэктар БелДУТ доктар фізіка-матэматычных навук Юрый Іванавіч Кулажанка. Сёлета семінар адбыўся ў памяшканні дамавой царквы былой мужчынскай гімназіі - цяпер універсітэта транспарту, што надало мерапрыемству асаблівую значнасць.

Адкрываючы семінар, рэктар універсітэта Юрый Кулажанка падзякаваў духавенству Гомельскай епархіі за ўклад у духоўнае развіццё студэнтаў, а таксама адзначыў, што семінар вось ужо каторы год спрыяе развіццю агульначалавечых каштоўнасцяў моладзі.

- Маю душу кранула тое, што сёння мы знаходзімся і праводзім наш семінар менавіта ў гэтых сценах - храме святога дабравернага князя Аляксандра Неўскага, абаронцы Айчыны, апекуна вайскоўцаў. Менавіта ваенна-транспартны факультэт універсітэта вось ужо каторы год выступае арганізатарам семінара. Дай Бог, каб нашы сумесныя працы ў пазнанні ісціны паслужылі асветніцкай адукацыі маладога пакалення — адзначыў у прывітальнай прамове Высокапраасвяшчэнны Сцяфан і паднёс у дар універсітэту кнігі з серыі «духоўная спадчына Гомельшчыны».

Асаблівая адметнасць семінара складаецца ў тым, што арганізатары не ставяць часовыя рамкі ў абмеркаванні фактаў гісторыі роднага краю - пазнанне розных часовых эпох Гомельшчыны, нявывучаных, а часам забытых, дае магчымасць маладому пакаленню пераасэнсаваць урокі па-свойму.

На семінары былі прадстаўлены даклады: протаірэя Георгія Алампіева і протаірэя Аляксандра Лапушанскага «Добрушскі прыход у гонар свяціцеля Мікалая Цудатворца» (Гомельская епархія); Грышчанкі І. А. «Праваслаўнае ваеннае духавенства ў гады Першай сусветнай вайны» (ГДТУ імя П. А. Сухога»); Дзенісенкі П. В. «Баі каля вёскі Красная Даліна Гомельскага раёна ў кастрычніку 1943 года. Праца па аднаўленню памяці ваеннаслужачых, загінуўшых у гэтым раёне» (Гомельскае кадэцкае вучылішча); Козароза І. Н. «Творчасць Кірыла Тураўскага ў кантэксце маральнага і патрыятычнага выхавання ўсходніх славян» (БелДУТ); Марданава А. В., Юрасюка Н. І. «Падрыхтоўка і правядзенне Гомельска-Рэчыцкай наступальнай аперацыі» (БелДУТ) і іншых, якія увойдуць ў аднайменны зборнік дакладаў.

У завяршэнне мерапрыемства дыпломамі былі адзначаны лепшыя даклады.

За ўклад у развіццё духоўна-маральнага выхавання маладога пакалення граматай Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта транспарту быў узнагароджаны архіепіскап Гомельскі і Жлобінскі Сцяфан.

Гомельская епархія / Church.by