Архіепіскап Гродзенскі Арцемій сустрэўся з удзельнікамі XII епархіяльнага экалагічнага злёту праваслаўнай моладзі

02 жніўня 2019

top.jpg

31 ліпеня 2019 года архіепіскап Гродзенскі і Ваўкавыскі Арцемій сустрэўся з удзельнікамі XII епархіяльнага экалагічнага злёту праваслаўнай моладзі «Праваслаўная моладзь за ўстойлівае развіццё».

Злёт, арганізаваны экалагічным аддзелам Гродзенскай епархіі, адбыўся з 30 ліпеня па 1 жніўня на тэрыторыі прыхода храма Святой Жыццепачатнай Троіцы гарадскога пасёлка Зэльва.

У праграму злёту ўвайшлі гутаркі са святарамі, майстар-класы, спартыўныя мерапрыемствы. Таксама ўдзельнікі злёту адправіліся ў паход да разбуранай Пакроўскай царквы ў вёсцы Івашкавічы, дзе быў здзейснены малебен аб захаванні стварэння Божага.

Гродзенская епархія / Church.by