Архіепіскап Гурый здзейсніў богаслужэнне ў дзень 30-годдзя са дня смерці схіархімандрыта Іаана (Маслава)

30 ліпеня 2021

top.jpg29 ліпеня 2021 года архіепіскап Навагрудскі і Слонімскі Гурый здзейсніў у Жыровіцкім Свята-Успенскім мужчынскім манастыры Бажэственную літургію і паніхіду ў 30-годдзе з дня скону свайго духоўнага настаўніка схіархімандрыта Іаана (Маслава). Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі брація Жыровіцкага манастыра і выкладчыкі Мінскай духоўнай семінарыі ў свяшчэнным сане, а таксама клірыкі Навагрудскай епархіі.

fc527c24da2341f1ccdd5c3c7edbb3c4.jpg

Архімандрыт Іаан (мірское імя Іван Сяргеевіч Маслаў) нарадзіўся 6 студзеня 1932 года на Украіне ў вёсцы Патапаўка Глухаўскага раёна Сумскай вобласці. Выхаваны ў пабожнасці з ранніх дзіцячых гадоў, Іаан Маслаў у 1954 годзе паступіў у Глінскую пустынь, дзе падзвізаліся такія вядомыя падзвіжнікі набожнасці XX стагоддзя, як схіархімандрыт Серафім (Амелін), схіархімандрыт Серафім (Раманцоў) і схіархімандрыт Андранік (Лукаш), які стаў духаўніком Іаана Маслава. Пасля схіархімандрыт Андранік з цеплынёй адгукаўся аб сваім духоўным сыне, называючы яго «родным па духу». «Вось ніколі раней яго не бачыў — казаў айцец Андранік — а стаў ён мне самым родным чалавекам».

Манаскі пострыг Івана Маслава з нарачэннем імя ў гонар святога апостала і евангеліста Іаана Багаслова здзейсніў схіархімандрыт Андранік (Лукаш) 8 кастрычніка 1957 года. Пасля закрыцця бязбожнымі ўладамі Глінскай пустыні ў 1961 годзе, манах Іаан (Маслаў) навучаўся па парадзе свайго духоўнага настаўніка ў маскоўскіх духоўных школах. У 1962 годзе манах Іаан быў рукапаложаны ў сан іерадыякана, а ў 1963 годзе — у сан іераманаха. Бачачы духоўныя таленты іераманаха Іаана, кіраўніцтва Маскоўскай духоўнай акадэміі даручыла яму акармленне выкладчыкаў і студэнтаў. Як распавядалі людзі, якія блізка ведалі айца Іаана, бацюшка без малітвы і па сваім разуменні ніколі нічога не раіў, спраўджваючыся з думкамі святых айцоў. Пасля завяршэння навучання ў Акадэміі 1969 годзе, айцец Іаан быў прызначаны выкладчыкам пастырскага багаслоўя і літургікі.

З 1985 па 1991 гады схиархимандрит Іаан (Маслаў) нёс послух духаўніка ў Свята-Успенскім Жыровіцкім мужчынскім манастыры. Сыры беларускі клімат сур'ёзна падарваў здароўе бацюшкі. Перанесшы пяць аперацый, айцец Іаан цяжка хварэў. Пры гэтым ён не губляў прысутнасці духу і заўсёды сваім духоўным дзецям казаў: «Галоўнае — дух бадзёры трымаць».

Улетку 1990 года схіархімандрыт Іаан (Маслаў) наведаў дарагую яго сэрцу Троіца-Сергіеву Лаўру. У жніўні таго ж года, перад ад'ездам у Беларусь, хвароба прыкавала айца Іаана да ложка. У Жыровіцкую абіцель ён выехаць так і не змог.

29 ліпеня 1991 года схіархімандрыт Іаан прычасціўся святых Хрыстовых Тайн і ціха адышоў да Госпада. Яго адпяванне было здзейснена ў Троіца-Сергіевай Лаўры. Пахаваны схіархімандрыт Іаан (Маслаў) у г. Сергіевым Пасадзе на старых могілках.

Навагрудская епархія/Church.by