Архіепіскап Магілёўскі і Мсціслаўскі Сафроній асвяціў малітоўны пакой у Салтанаўскім псіханеўралагічным доме-інтэрнаце

19 сакавіка 2021

top.jpg12 сакавіка 2021 года архіепіскап Магілёўскі і Мсціслаўскі Сафроній здзейсніў асвячэнне малітоўнага пакоя ў Салтанаўскім псіханеўралагічным інтэрнаце вёскі Салтанаўка Магілёўскага раёна.

Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі благачынны Магілёўскага раёна протаіерэй Мікалай Астапчук і настаяцель храма Нараджэння Іаана Хрысціцеля іерэй Аляксій Шмялёў.

Малітоўны пакой быў падрыхтаваны намаганнямі насельнікаў інтэрната. Пасля асвячэння архіепіскап Сафроній пагутарыў з дырэктарам Лідзіяй Церашковай, персаналам і насельнікамі інтэрната.

dsc_0530-min.jpg

 

 

 

 

 

 

 

Магілёўская епархія Church.by 

 

 

 

 

 

 

 

 

Магілёўская епархія Church.by