Архіепіскап Магілёўскі і Мсціслаўскі Сафроній прыняў удзел у штогадовай патрыятычнай акцыі «Звон смутку» на Буйніцкім полі
23 чэрвеня 202222 чэрвеня 2022 года архіепіскап Магілёўскі і Мсціслаўскі Сафроній прыняў удзел у штогадовай патрыятычнай акцыі «Звон смутку», прысвечанай Дню ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа, якая прайшла на Буйніцкім полі ў чатыры гадзіны раніцы.
Са словам да ўдзельнікаў мітынгу-рэквіема звярнуўся намеснік старшыні Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта Валерый Малашка, які адзначыў, што 22 чэрвеня – гэта дзень агульнанацыянальнай жалобы, адлюстраванне гістарычнай праўды і рэалій.
«Роўна 81 год таму ў той жа самы час на досвітку, фашысцкая Германія пачала вайну супраць Савецкага Саюза. Вайну небывалую па сваёй жорсткасці і маштабах. Гэта бясспрэчны факт, што тое, што адбылося 22 чэрвеня 1941 года фактычна паклала пачатак рэалізацыі палітыкі генацыду ў дачыненні да беларускага народа і людзей усіх нацыянальнасцяў, якія пражывалі на тэрыторыі Рэспублікі. Мы ўспамінаем аб найвялікшай трагедыі і адначасова аб подзвігу, мужнасці і стойкасці нашага народа.
Захаваць факты аб трагедыі генацыду на нашай зямлі і трансліраваць іх новым пакаленням і міру - галоўная мэта падпісанага Кіраўніком дзяржавы ў Год гістарычнай памяці ўказа №117 аб карэкціроўцы назвы гэтай памятнай даты. Што з'яўляецца лагічным працягам дзяржаўнай палітыкі Беларусі па абароне і захаванні гістарычнай памяці і праўды аб Вялікай Айчыннай вайне. Мы гаворым сёння аб тым, што і ў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь адлюстравана тэма гістарычнай праўды і памяці. У свядомасці кожнага беларуса, і юнага, і сталага, памяць аб генацыдзе павінна быць святой і на ўсё жыццё...» - сказаў Валерый Малашка.
Уладыка Сафроній у сваім выступленні акцэнтаваў увагу на тым, што на полі бітвы ў гады вайны змагаліся людзі розных веравызнанняў, нацыянальнасцяў, узросту, але ўсіх аб'ядноўвала адно – любоў да свайго народа і Айчыны: «Паўстала краіна вялізная на абарону сваіх межаў. Людзі выканалі адну з евангельскіх запаведзяў – «Бо́льшай любо́ві ні ў кога няма, як тая, калі хто душу́ сваю пало́жыць за сябро́ў сваіх». Воіны паміралі за свой народ і Радзіму. І памяць аб іх будзе жыць у стагоддзях».
Прадстаўнікі Царквы, прадстаўнікі выканаўчай улады, грамадскіх аб'яднанняў, навучэнцы і студэнты, жыхары абласнога цэнтра і Магілёўскага раёна ўсклалі кветкі да капліцы, а таксама ўшанавалі хвілінай маўчання памяць загінуўшых воінаў, якія не вярнуліся з палёў бітваў, якія памерлі ад ран і хвароб, расстраляных у лагерах і гестапа, салдат і камандзіраў, партызан і падпольшчыкаў, працаўнікоў тылу, закатаваных у няволі вязняў фашысцкіх канцлагераў, старых, жанчын і дзяцей.