Архіепіскап Магілёўскі і Мсціслаўскі Сафроній узвёў у сан ігуменні манахіню Васілісу (Саракалетаву), настаяцельніцу Нікольскага жаночага манастыра ў горадзе Магілёве

11 кастрычніка 2021

top.jpg

10 кастрычніка 2021 года, у Нядзелю 16-ю пасля Пяцідзесятніцы, архіепіскап Магілёўскі і Мсціслаўскі Сафроній узначаліў Бажэственную літургію ў Нікольскім жаночым манастыры горада Магілёва.

Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі сакратар епархіяльнага ўпраўлення протаіерэй Генадзь Пацэвіч і клірык манастыра протаіерэй Андрэй Купцоў. Дыяканскі чын узначаліў протадыякан Пётр Жук.

На малым уваходзе для выканання рашэння Сінода Беларускай Праваслаўнай Царквы (журнал №82 ад 7 верасня 2021 года) архіепіскап Сафроній узвёў у сан ігуменні настаяцельніцу Нікольскага манастыра манахіню Васілісу (Саракалётаву) і ўсклаў на яе нагрудны крыж.

Па завяршэнні Бажэственнай літургіі ўладыка Сафроній уручыў новапастаўленай настаяцельніцы абіцелі ігуменскі посах, сімвал пастырскай, духоўнай улады, а затым звярнуўся з наказам.

* * *

Манахіня Васіліса (Саракалетава Людміла Анатольеўна) нарадзілася 7 кастрычніка 1964 года ў горадзе Барнауле Алтайскага краю (Расія). Пасля заканчэння сярэдняй школы і бухгалтарскіх курсаў у 1982 годзе была прынята на працу бухгалтарам на завод «Хімвалакно».

У 1987 годзе скончыла Алтайскі эканамічны тэхнікум па спецыяльнасці «Бухгалтарскі ўлік».

З 1985 па 2001 год была ў шлюбе (шлюб быў скасаваны ў 2001 годзе). Мае сына 1987 года нараджэння.

У 2001 годзе пераехала на пастаяннае пражыванне ў Рэспубліку Беларусь. З 2001 па 2006 гады працавала бухгалтарам у ТАА «Спадарожнік».

У 2006 годзе паступіла на послух у Нікольскі жаночы манастыр горада Магілёва. Працавала на розных манастырскіх послухах.

У 2015 годзе пастрыжана ў інацтва з захаваннем ранейшага імя. З 2016 года несла послух алтарніцы. У 2021 годзе пастрыжана ў мантыю з імем Васіліса ў гонар святой мучаніцы Васілісы Карынфскай.

З 13 красавіка 2021 года выконвае абавязкі настаяцелькі Нікольскага манастыра.

Рашэннем Сінода Беларускай Праваслаўнай Царквы манахіня Васіліса зацверджана на пасадзе настаяцельніцы Нікольскага жаночага манастыра (журнал №82 ад 7 верасня 2021 года) з узвядзеннем у сан ігуменні паводле меркавання кіруючага архіерэя Магілёўскай епархіі.

dsc_0627.jpg

Магілёўская епархія/Church.by