Архіепіскап Навагрудскі Гурый завяршыў сваю працу на пасадзе рэктара Мінскай духоўнай семінарыі
17 ліпеня 202017 ліпеня 2020 года ў Мінскім епархіяльным упраўленні мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, прыняў архіепіскапа Навагрудскага і Слонімскага Гурыя, які далажыў аб становішчы спраў у епархіі, Мінскай духоўнай семінарыі і ва Успенскім Жыровіцкім мужчынскім манастыры.
Улічваючы нарастаўчы аб'ём працы па ўсіх напрамках, якімі кіруе архіепіскап Гурый, становіцца зразумела, што выконваць усе ускладзеныя агульнацаркоўныя послухі для аднаго чалавека становіцца не пад сілу.
У сувязі з вышэйпададзеным, архіепіскап Гурый падаў прашэнне Патрыяршаму Экзарху аб вызваленні яго ад абавязкаў рэктара Мінскай духоўнай семінарыі.
Мітрапаліт Павел прыняў прашэнне ўладыкі Гурыя і сваім указам вызваліў яго ад абавязкаў рэктара Мінскай духоўнай семінарыі і выказаў яму сардэчную падзяку за шматгадовую працу па ўзначаленню духоўнай школы.
Выконваючым абавязкі рэктара Мінскай духоўнай семінарыі прызначаны Аляксандр Валер'евіч Слесараў, прарэктар па навуковай рабоце Мінскай духоўнай акадэміі і семінарыі.
У адпаведнасці са Статутам Беларускай Праваслаўнай Царквы (параграф III, пункт 17ж) на бліжэйшым пасяджэнні Сінода БПЦ будзе разгледжана і зацверджана кандыдатура новага рэктара Мінскай духоўнай семінарыі.