Архіепіскап Полацкі Феадосій благалавіў юных удзельнікаў канцэрта «Святло велікоднай свечкі»
30 красавіка 201824 красавіка Палац дзяцей і моладзі горада Наваполацка сабраў гасцей, якія імкнуцца падзяліцца радасцю Светлага Хрыстова Уваскрасення. У Палацы адбыўся канцэрт «Святло велікоднай свечкі», які наведаў архіепіскап Полацкі і Глыбоцкі Феадосій, а таксама кіраўнік епархіяльнага аддзела «Рэлігійная адукацыя і катэхізацыя» Лілія Кагалёнак, намеснік старшыні Наваполацкага гарадскога выканаўчага камітэта Андрэй Адзіночкін, начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму Пётр Апановіч, начальнік аддзела па вучэбнай і выхаваўчай рабоце вучэбна-метадычнага кабінета аддзела адукацыі, спорту і турызму Наваполацкага гарадскога выканаўчага камітэта Наталля Сцегашова, кіраўнікі, настаўнікі і навучэнцы ўстаноў адукацыі горада Наваполацка.
У фае першага паверха гасцей сустракалі дырэктар Палаца дзяцей і моладзі Наталля Серакова і дзеці з фальклорнага ансамбля «Ажыначкі» (кіраўнік Алена Зачук).
На другім паверсе была прадстаўлена ўнікальная выстава лялек народаў свету «Лялечны свет», арганізаваная ў рамках праекта года «Лілея сяброўства». У экспазіцыі былі прадстаўлены 100 лялек з Украіны, Малдовы, Сербіі, Расіі, Францыі, Літвы, Польшчы, Латвіі, Беларусі і іншых краін.
Майстар-класамі і расказам аб відах мастацтва суправаджалася гарадская выстава дэкаратыўна-прыкладной творчасці наваполацкіх устаноў адукацыі «Велікодныя матывы». Кожнаму госцю ўручылі велікодныя падарункі, зробленыя рукамі дзяцей. Уладыка Феадосій надаў увагу ўсім настаўнікам і навучэнцам, раздаўшы салодкія гасцінцы.
Велікодны звон склікаў усіх у канцэртную залу.
З прывітальным словам да прысутных звярнуўся архіепіскап Феадосій. Працытаваўшы словы царкоўнага спеву: «Уваскрасенне Хрыстова бачыўшы...», архіпастыр падкрэсліў:
— Трэба прыйсці ў храм Божы на Пасху, і мы ўбачым Уваскрасенне Хрыстова. Дай Бог, каб мы зрабілі гэты крок. Мы вачыма сваёй душы, сваім сэрцам убачым Уваскрасенне Хрыстова ў непаўторным стане душы чалавечай, які даруецца Богам менавіта ў гэты святы дзень.
Дырэктару ДУА «Сярэдняя школа № 2 горада Наваполацка» Вользе Дземідзенка архіерэй уручыў ганаровую грамату.
Намеснік старшыні Наваполацкага гарадскога выканаўчага камітэта Андрэй Адзіночкін выказаў падзяку ўладыку Феадосію за сумесную працу па выхаванню падрастаючага пакалення, па адраджэнню культурных і духоўных каштоўнасцяў.
Услед рушыў канцэрт «Святло Велікоднай свечкі», падрыхтаваны аддзелам музычна-харэаграфічнай творчасці ДУДА «Палац дзяцей і моладзі горада Наваполацка» (загадчыца аддзела — Святлана Арцёменка, метадысты — Алеся Канцыял і Святлана Аляксеева).
Гледачоў парадавалі выступленні ўзорнага хору «Звонкія галасы» ДУА «Сярэдняя школа № 3 горада Наваполацка» (кіраўнік Жанна Прыданава, канцэртмайстар Інэса Башмакова); узорнага аркестра народных інструментаў «Мазаіка» ДУА «Сярэдняя школа № 3 горада Наваполацка» (кіраўнік Эла Чэрнік); узорнага дзіцячага тэатра моды «Фэст» ДУДА «Палац дзяцей і моладзі горада Наваполацка» (педагог Таццяна Шарамава); вакальнай групы педагогаў і навучэнцаў ДУА «Сярэдняя школа № 2 горада Наваполацка» (кіраўнік Людміла Болдырава); тэатра мініяцюры «Усмешка» ДУДА «Палац дзяцей і моладзі горада Наваполацка» (педагог Таццяна Пагуляева); студыі эстрадных спеваў «Вернісаж» ДУДА «Палац дзяцей і моладзі горада Наваполацка» (педагог Алена Тырышкіна); педагога ДУДА «Палац дзяцей і моладзі горада Наваполацка» Таццяны Пацэвіч і яе дачкі Міланы.
Святочны вечар пакінуў у ўдзельнікаў і гасцей светлыя пачуцці радасці і падзякі за цёплыя сувязі.