Архіепіскап Полацкі і Глыбоцкі Феадосій удастоены звання «Чалавек года Віцебшчыны — 2017»

05 лютага 2018

top.jpg

Віцебскі абласны выканаўчы камітэт рашэннем № 44 ад 26 студзеня 2018 года прысвоіў ганаровае званне «Чалавек года Віцебшчыны» па пяці намінацыях 50 прадстаўнікам рэгіёну.

2 лютага ў канцэртнай зале «Віцебск» прайшлі ўрачысты сход і святочны канцэрт, прысвечаныя 80-годдзю ўтварэння Віцебскай вобласці і ўшанаванню носьбітаў звання «Чалавек года Віцебшчыны» за 2017 год.

Гэта ўжо дзясятая цырымонія прысваення ганаровых званняў лепшым людзям Прыдзвінскага краю. Узнагароды былі ўручаны 50 прадстаўнікам розных прафесій і сфер дзейнасці з усіх раёнаў Віцебскай вобласці.

У намінацыі «Сацыяльная сфера (сацыяльная абарона насельніцтва, культура, адукацыя, навука, спорт, ахова здароўя, моладзь)» ганаровае званне прысвоена архіепіскапу Полацкаму і Глыбоцкаму Феадосію, кіраўніку Полацкай епархіі Беларускай Праваслаўнай Царквы.

Полацкая епархія / Church.by