Архіепіскап Гомельскі і Жлобінскі Сцяфан прыняў удзел у мітынгу-рэквіеме ля мемарыяла «Дзецям — ахвярам вайны»
22 сакавіка 2021Напярэдадні 78-й гадавіны з дня спалення вёскі Хатынь, якая стала сімвалам смутку па ўсіх знішчаных у агні вёсках Беларусі, у рамках рэспубліканскай патрыятычнай акцыі «Мы памятаем!», архіепіскап Гомельскі і Жлобінскі Сцяфан прыняў удзел у мітынгу-рэквіеме ля мемарыяла «Дзецям — ахвярам вайны» ў Красным Беразе.
На мерапрыемстве таксама прысутнічалі святары Гомельскай епархіі, намеснік старшыні аблвыканкама Уладзімір Прывалаў, прадстаўнікі аблвыканкама і раённай адміністрацыі, працоўных калектываў, грамадскіх аб'яднанняў і прафсаюзаў, ветэраны вайны і працы, былыя малалетнія вязні фашысцкіх канцлагераў і шматлікія жыхары Гомельскай вобласці.
Звяртаючыся да прысутных, уладыка Сцяфан заклікаў не забываць пра жахі і няшчасці, якія прынесла нашаму народу вайна, маліцца за загінуўшых і абараняць каштоўны мір.
У памяць аб бязвінна забітых ахвярах вайны Высокапраасвяшчэннейшы Сцяфан здзейсніў ліцію.
Удзельнікі мітынгу ўсклалі вянкі і жывыя кветкі, запалілі свечкі памяці і ўшанавалі памяць загінуўшых хвілінай маўчання.