Архіепіскап Віцебскі Дзімітрый узначаліў працу секцыі XXVII міжнародных калядных чытанняў «Кампаналогія і званарскае майстэрства»
29 студзеня 2019У храме святой велікамучаніцы Ірыны ў Пакроўскім горада Масквы ў рамках XXVII Міжнародных Калядных адукацыйных чытанняў адбылося пасяджэнне секцыі «Кампаналогія і званарскае майстэрства». У канферэнцыі прынялі ўдзел прадстаўнікі навукі і мастацтва, выкладчыкі навучальных цэнтраў для званароў. Канферэнцыя сабрала удзельнікаў з Масквы, Мінска, Разані, Варонежа, Новасібірска і іншых гарадоў.
З прывітальным словам да прысутных звярнуўся настаяцель храма святой велікамучаніцы Ірыны архіепіскап Віцебскі і Аршанскі Дзімітрый:
«Дарагія браты і сёстры! Вітаю вас на адкрыцці ў рамках XXVII Міжнародных Калядных адукацыйных чытанняў «Моладзь: свабода і адказнасць» II Міжнароднай канферэнцыі «Кампаналогія і званарскае мастацтва», якая праходзіць сёння ў храме святой велікамучаніцы Ірыны, прадстаўніцтве Беларускага Экзархату ў Маскве, і прысвечана 30-годдзю з дня заснавання Асацыяцыі званарскага мастацтва Расіі.
Міжнародныя Калядныя адукацыйныя чытанні, якія арганізуюцца Рускай Праваслаўнай Царквой на працягу 27 гадоў — гэта месца для абмеркавання розных ідэй у сферы адукацыі і педагогікі, духоўна-маральнага выхавання, культуры і мастацтва, грамадскай маралі, пытанняў умацавання правапарадку, пераадолення сацыяльных заган, нацыянальнай і рэлігійнай варожасці. Гэта адно з найбольш значных мерапрыемстваў, на якім выбудоўваецца перспектыва развіцця ўзаемадзеяння Царквы, дзяржавы і грамадства. II Міжнародная канферэнцыя «Кампанология і званарскае мастацтва» праходзіць у рамках IV напрамку Міжнародных Адукацыйных Калядных чытанняў «Царква і культура».
Звонавы звон — душа храма, жывы голас жывой малітвы. Нідзе званы не здабылі такой славы, такой святасці, як у Праваслаўнай Царкве, і асабліва на Русі. Звон папярэднічае малітве ў царкве і становіцца яе працягам пасля заканчэння набажэнства, дапамагае чалавеку адкрыць сваё сэрца, успомніць пра Бога, нават калі ён не ў храме.
Пасля Кастрычніцкага перавароту 1917 года царкоўныя званы сталі асабліва ненавісныя новай уладзе, і да пачатку 30-х гадоў усе царкоўныя званы змоўклі. Паводле савецкага права ўсе царкоўныя будынкі, як і званы, перайшлі ў распараджэнне мясцовых саветаў якія «зыходзячы з дзяржаўнай і грамадскай патрэбы, выкарыстоўвалі іх па свайму меркаванню». Большасць царкоўных званоў была знішчана. Невялікая частка званоў, якія прадстаўлялі мастацкую каштоўнасць, была ўзята на ўлік пры Наркампросе, які распараджаўся імі самастойна «зыходзячы з дзяржаўных патрэб».
Храм святой велікамучаніцы Ірыны ў Пакроўскім, дзе мы з вамі сёння сустракаемся, як і многія іншыя рускія святыні, зазнаў апаганенне і ганьбаванне. Гасудараў храм быў абезгалоўлены, званіца знесена. Званы пайшлі на пераплаўку. Менавіта з гэтага металу адліты былі статуі і барэльефы, устаноўленыя на фасадзе будынка Расійскай Нацыянальнай бібліятэкі (былой бібліятэкі імя Леніна).
Радасна, што ў нашы дні адраджаюцца традыцыі перазвону. Галасы званіц льюцца над праваслаўнай зямлёй.
Пачэсныя ўдзельнікі II Міжнароднай канферэнцыі «Кампаналогія і званарскае мастацтва»! Малітоўна жадаю ўсім вам духоўнай, душэўнай і цялеснай моцы. Дапамога Божая няхай спадарожнічае ўсім вашым добрым справам!»
Затым былі зачытаны даклады аб асаблівасцях вытворчасці званоў, традыцыйным рускім звоне, званах беларускіх храмаў XVII стагоддзя, звонавых канцэртах, памятных і юбілейных расійскіх званах, праектах па аднаўленню разбітых званоў і іншыя.
У праграму мерапрыемства ўвайшло музычнае прывітанне званара, кампазітара, выканаўцы Яўгена Фокіна (Масква), выстава карцін на звонавую тэматыку Наталлі Званаровай (Масква), майстар-клас па званарастве на пераноснай званіцы.
Па выніках канферэнцыі было прынята наступная пастанова:
«Мы, удзельнікі, якія сабраліся ў храме святой велікамучаніцы Ірыны ў Пакроўскім, абмеркаваўшы даклады, прапануем:
Вучэбная дзейнасць
Разгледзець пытанне ўвядзення ў вышэйшых духоўных навучальных установах Рускай Праваслаўнай Царквы тэарэтычнага і практычнага курсу «Асновы званарскага мастацтва», які спрыяе азнаямленню будучых пастыраў і рэгентаў з традыцыямі перазвону, звонавай архітэктурай, правіламі абыходжання са званамі. Для заняткаў запрашаць спецыялістаў-кампанолагаў.
У цэнтрах епархіяльнага кіравання або на базе іншых падведамных епархіяльнаму архіерэю структур арганізаваць навучальныя ўстановы, якія падрыхтоўваюць кваліфікаваныя званарскія кадры для нясення служэння ў храмах або манастырах РПЦ.
Пры духоўных акадэміях на курсах павышэння кваліфікацыі царкоўнаслужыцеляў увесці заняткі па асновах званарскага майстэрства і правілах абыходжання са званамі.
Пры нядзельных школах цэнтраў благачынняў арганізоўваць дзіцячыя званарскія курсы.
Асветніцкая дзейнасць
Штогод у рамках Міжнародных адукацыйных Калядных чытанняў арганізоўваць секцыю «Кампаналогія и званарскае мастацтва». Публікаваць матэрыялы дакладаў на сайце www.prаvoslavie.ru.
На каналах «Саюз», «Спас», «Царград», радыёстанцыях «Вера», «Раданеж» шырэй асвятляць пытанні, звязаныя са званамі, падрыхтоўкай званароў, вывучэннем лакальных традыцый званарства. У друкаваных выданнях або сайтах епархій усяляк спрыяць папулярызацыі званарскага мастацтва.
У Велікодныя дні праводзіць свята перазвону ў епархіях, дзіцячыя фестывалі звону, экскурсіі на званіцы.
Культура
У 2019 годзе ва ўсіх епархіях скласці вопіс званоў у манастырах і прыходах (колькасць, вага, вытворца, час вырабу, надпісы, малюнкі, фатаграфіі кожнага, памеры (вышыня, дыяметр), асноўнага тону). Сабраны матэрыял накіраваць у епархіяльны архіў.
Мы, навукоўцы і званары, абмеркаваўшы пытанні сучаснага стану звонавага звону ў РПЦ, прыйшлі да высновы, што практыка прымянення «электроннага званара-робата» не сумяшчальная з традыцыйным разуменнем царкоўнага звону як элемента храмавай свяшчэннадзейнасці і супярэчыць пастанове Свяшчэннага Сінода РПЦ ад 4 кастрычніка 2012 г. журнал пасяджэння № 98) аб прыняцці «Чыну пастаўлення званара».
Просім давесці да ведама настаяцеляў храмаў аб недапушчальнасці выкарыстання электронных установак падчас храмавых набажэнстваў».