Архіепіскап Віцебскі і Аршанскі Дзімітрый і духавенства Віцебскай епархіі прынялі ўдзел у Епархіяльным сходзе горада Масквы

24 снежня 2017

top.jpg

21 снежня 2017 года ў Зале царкоўных сабораў кафедральнага саборнага Храма Хрыста Спасіцеля ў Маскве пад старшынствам Свяцейшага Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла прайшоў штогадовы выніковы Епархіяльны сход горада Масквы.

У прэзідыуме сходу прысутнічалі: Патрыяршы намеснік Маскоўскай епархіі мітрапаліт Круціцкі і Каломенскі Ювеналій; кіраўнік спраў Маскоўскай Патрыярхіі мітрапаліт Санкт-Пецярбургскі і Ладажскі Варсанофій; старшыня Аддзела знешніх царкоўных сувязяў Маскоўскага Патрыярхату мітрапаліт Валакаламскі Іларыён; першы вікарый Свяцейшага Патрыярха па горадзе Маскве мітрапаліт Істрынскі Арсеній; сакратар Свяцейшага Патрыярха па горадзе Маскве протапрасвітар Уладзімір Дзівакоў.

У сходзе прынялі ўдзел: кіраўнік Віцебскай епархіі, настаяцель храма святой вялікамучаніцы Ірыны ў Пакроўскім горада Масквы архіепіскап Дзімітрый, а таксама духавенства Віцебскай епархіі, якое прымае ўдзел у акармленні Ірынінскага прыхода. У склад дэлегацыі ўвайшлі: сакратар Віцебскага епархіяльнага ўпраўлення протаіерэй Уладзімір Рэзановіч, настаяцель храма Уваскрасення Хрыстовага горада Віцебска протаіерэй Канстанцін Ізафатаў, прэс-сакратар Віцебскай епархіі протаіерэй Андрэй Смольскі, настаяцель храма Успення Прасвятой Багародзіцы горада Віцебска протаіерэй Сергій Захараў, настаяцель храма святога апостала Лукі горада Віцебска протаіерэй Павел Пруднікаў.

Намеснікам старшыні Епархіяльнага сходу быў абраны мітрапаліт Істрынскі Арсеній, сакратаром сходу — протапрасвітар Уладзімір Дзівакоў.

У ходзе сходу былі прадстаўлены даклады:

  • даклад епіскапа Васкрасенскага Савы аб арганізацыі ў Маскве пастырскіх канферэнцый;
  • даклад старшыні камісіі па місіянерстве і катэхізацыі протаіерэя Ігара Фаміна аб рэарганізацыі місіянерскай працы;
  • даклад старшыні аддзела рэлігійнай адукацыі іераманаха Анісіма (Бамблеўскага) аб узаемадзеянні са сярэднеадукацыйнымі школамі і аб дзейнасці нядзельных школ;
  • даклад другога сакратара Епархіяльнага савета протаіерэя Кірыла Шаўцова аб ходзе выканання незавершаных даручэнняў Епархіяльнага сходу 2016 года;
  • даклад старшыні камісіі па сацыяльнаму служэнню протаіерэя Міхаіла Патокіна аб давераным яму кірунку;
  • даклад старшыні моладзевага аддзела М. Г. Куксава аб давераным яму кірунку.

У завяршэнне сходу са штогадовым дакладам выступіў Свяцейшы Патрыярх Кірыл.

Прэс-служба Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі / Church.by