Архіепіскапу Навагрудскаму і Слонімскаму Гурыю ўручана ўзнагарода Федэрацыі прафсаюза Рэспублікі Беларусь «Знак Пашаны»
29 ліпеня 2021Архіепіскапу Навагрудскаму і Слонімскаму Гурыю ўручана ўзнагарода Федэрацыі прафсаюза Рэспублікі Беларусь «Знак Пашаны» за захаванне духоўна-культурнай спадчыны краіны. Узнагароду ўручыў старшыня Гродзенскага абласнога аб'яднання прафсаюзаў Барыс Казялкоў. Ён падзякаваў Яго Высокапраасвяшчэнству за адданае служэнне Богу і людзям.
Да віншаванняў таксама далучыліся намеснік старшыні Гродзенскага аб'яднання прафсаюзаў Леанід Вацлававіч Адамоніс і старшыня Слонімскага раённага аб'яднання прафсаюзаў Кацярына Янаўна Руткоўская.