Архіерэйскі хор Свята-Духава кафедральнага сабора горада Мінска прыме ўдзел у XVIII Маскоўскім Велікодным фестывалі

02 красавіка 2019

top.jpg

Архіерэйскі хор Свята-Духава кафедральнага сабора горада Мінска прыме ўдзел у XVIII Маскоўскім Велікодным фестывалі, які пройдзе з 27 красавіка па 12 мая 2019 года.

Фестываль створаны ў 2002 годзе па ініцыятыве мастацкага кіраўніка-дырэктара Марыінскага тэатра Валерыя Гергіева і ўрада Масквы. Яго сацыяльныя прыярытэты — дабрачыннасць, адукацыя і асветніцтва, якія рэалізуюцца ў чатырох буйных фестывальных блоках: сімфанічнай, камернай, харавой праграмах і званільным тыдні.

Цяперашні, ужо васемнаццаты па ліку, сезон фестывалю пройдзе пад знакам 175-годдзя Мікалая Рымскага-Корсакава і 180-годдзя Мадэста Мусаргскага. Урачыстае адкрыццё фестывалю адбудзецца 28 красавіка ў Маскоўскай кансерваторыі імя Пятра Чайкоўскага.

Мітрапалічы хор Свята-Духава кафедральнага сабора выступіць у харавой праграме, сярод удзельнікаў якой: Патрыяршы хор Храма Хрыста Збавіцеля (Масква), хор Стрэчанскай духоўнай семінарыі (Масква), Дзяржаўная акадэмічная харавая капэла Расіі імя А. А. Юрлова, Маскоўскі Сінадальны хор, Дзяржаўны акадэмічны Рускі хор імя А. В. Свешнікава (Масква), хор Марыінскага тэатра (Санкт-Пецярбург), жаночы хор «Ваня Монева» (Сафія, Балгарыя), вакальны ансамбль «Акусто» (Каўнас, Літва), Эстонскі Нацыянальны мужчынскі хор (Талін, Эстонія), мужчынскі хор «Сванхольм Сінгерс» (Лунд, Швецыя), хор дзяўчынак «Пра Музыка» (Ньірэдзьхаза, Венгрыя), Пражскі філарманічны дзіцячы хор (Прага, Чэхія), дзіцячы хор «Кантилена» (Патры, Грэцыя) і іншыя.

Church.by