Архіерэйскі хор Свята-Духава кафедральнага сабора стаў лаўрэатам конкурсу «Прадчуванне Ражджаства Хрыстовага»»

05 студзеня 2021

top.jpg

З 10 па 13 снежня 2020 года ў Санкт-Пецярбургу адбыўся пяты міжнародны харавы фестываль-конкурс канцэртных праграм «Прадчуванне Ражджаства Хрыстова» і  V Міжнародны харавы конкурс багародзічных спеваў «З аступніца руплівая». Па прычыне эпідэміялагічнай сітуацыі конкурсы праходзілі ў дыстанцыйным фармаце. Шэраг прэстыжных узнагарод папоўніў скарбонку Архіерэйскага хору за ўдзел у конкурсах.

Сярод мэтаў і задач Міжнароднага харавога форуму — стварэнне атмасферы падрыхтоўкі да свята Ражджаства, прыцягненне ўвагі да харавога выканальніцтва, вывучэнне, захаванне, развіццё духоўнай музыкі і далучэнне публікі да шматвяковых традыцый музычнай культуры; стварэнне платформы для творчых зносін, для ўстанаўлення і ўмацавання сяброўскіх сувязяў з хорамі розных краін, актывізацыя культурнага абмену; адкрыццё новых імёнаў і талентаў у галіне харавога выканальніцтва.

Адным з заснавальнікаў і партнёраў фестывалю-конкурсу з'яўляецца Савет па культуры Санкт-Пецярбургскай епархіі Рускай Праваслаўнай Царквы.

Згодна з абвешчанымі вынікамі V Міжнароднага харавога конкурсу канцэртных праграм «Прадчуванне Ражджаства Хрыстова» і V Міжнароднага харавога конкурсу багародзічных спеваў «Заступніца руплівая» Архіерэйскі хор Свята-Духава кафедральнага сабора заваяваў цэлы россып узнагарод.

Хор стаў:

1. Уладальнікам 2-й прэміі на конкурсе «Прадчуванне Ражджаства Хрыстова»;

2. Лаўрэатам 2 прэміі ў конкурсе «Заступніца руплівая»;

3. У намінацыі «Лепшы саліст конкурсу» пераможцам стаў Уладзіслаў Вітушка — член Архіерэйскага хору;

4. Намінацыя «Прыз глядацкіх сімпатый» таксама дасталася хору Мінскага кафедральнага сабора.

І нарэшце галоўная ўзнагарода заснавальніка конкурсу «Савета па культуры Санкт-Пецярбургскай мітраполіі» — спецыяльны прыз «За лепшае выкананне царкоўнага спеву — скарыўся Архіерэйскаму хору Свята-Духава сабора.

Санкт-Пецярбургская мітраполія / Pravminsk.by / Church.by