Архіерэйскі Сабор прыняў рашэнне пра агульнацаркоўнае праслаўленне свяціцеля Георгія Магілёўскага і праведнага Іаана Кармянскага

30 лістапада 2017

top.jpg

На пасяджэнні 30 лістапада 2017 года ўдзельнікі Асвячонага Архіерэйскага Сабора Рускай Праваслаўнай Царквы заслухалі даклад старшыні Сінадальнай камісіі па кананізацыі святых епіскапа Троіцкага Панкрація.

Як было адзначана ў дакладзе, Камісія па складанні месяцеслова Рускай Праваслаўнай Царквы, заснаваная ў 2014 годзе па благаславенню Свяцейшага Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла пад старшынствам мітрапаліта Калужскага і Бораўскага Клімента, устанавіла, што шэраг падзвіжнікаў пабожнасці, раней прылічаных да ліку святых Сінодам Украінскай Праваслаўнай Царквы, шырока шануецца за межамі Украіны ў многіх епархіях Рускай Праваслаўнай Царквы. У іх ліку — мучанік Данііл Чаркаскі (Кушнір); свяціцель Ігнацій Марыупальскі, мітрапаліт Готскі і Кафскі; свяціцель Афанасій Палтаўскі (Вальхоўскі); прападобны Парфеній Кіеўскі (Краснапеўцаў); свяціцель Інакенцій, архіепіскап Херсонскі; свяціцель Філарэт (Гумілеўскі), архіепіскап Чарнігаўскі; прападобны Іаан Святагорскі (Крукаў); прападобны Ваніфацій Феафанаўскі, Кіеўскі; прападобны Паісій Кіеўскі (Яроцкі); прападобны Гаўрыіл Афонскі; прападобны Іона Кіеўскі (Мірашнічэнка); прападобны Аляксій Галасееўскі, Кіеўскі (Шэпелеў); а таксама падзвіжнікі пабожнасці, аб'яднаныя ў Саборы Глінскіх святых: прападобны Васілій (Кішкін); прападобны Філарэт (Данілеўскі); прападобны Феадот (Леўчанка); прападобны Макарый (Шараў); прападобны Марцірый (Кірычэнка); звышгодны Яўфімій (Любімчанка); прападобеы Дасіфей (Колчанкаў); прападобны Іліядор (Галаваніцкій); прападобны Інакенцій (Сцяпанаў); прападобны Лука (Швец); прападобны Архіп (Шастакоў); прападобны Іаанікія (Гамалко); прападобны Серафім (Амелін); прападобны Андранік (Лукаш); прападобны Серафім (Раманцоў); прападобны Зіновій (Мажуга).

Пры гэтым Грузінская Праваслаўная Царква, у кананічнай юрысдыкцыі якой скончылі сваё служэнне мітрапаліт Тэтрыцкаройскі Зіновій (Мажуга), схіархімандрыты Андранік (Лукаш) і Серафім (Раманцоў), таксама пачытае іх як падзвіжнікаў і падтрымлівае праслаўленне іх у саборы Глінскіх святых.

Сінадальная камісія па кананізацыі святых, падтрымаўшы высновы Камісіі па складанню месяцеслова, прадставіла іх на разгляд Свяшчэннага Сінода, які, у адпаведнасці з раней прынятымі рашэннямі аб парадку агульнацаркоўнага праслаўлення мясцовашанаваных святых перадаў пытанне на разгляд Архіерэйскага Сабора.

Акрамя таго, на Архіерэйскім Саборы 2016 года быў узняты пытанне аб магчымасці агульнацаркоўнага праслаўлення свяціцеля Георгія (Каніскага), архіепіскапа Магілёўскага (†1795), кананізаванага Сінодам Беларускага Экзархату ў 1993 годзе. Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел звярнуўся ў Свяшчэнны Сінод з прапановай аб агульнацаркоўным праслаўленні праведнага Іаана Кармянскага (Гашкевіча; †1917), прылічанага да ліку святых Сінодам Беларускага Экзархату ў 1997 годзе.

Сінадальная камісія па кананізацыі святых, вывучыўшы прадстаўленыя Беларускім Экзархатам матэрыялы і сведчанні архіерэяў іншых епархій, канстатавала, што згаданыя святыя шырока шануюцца як у епархіях Беларусі, так і ў епархіях Расіі і Украіны, і прадставіла сваё заключэнне Свяшчэннаму Сіноду, які таксама перадаў пытанне на разгляд Архіерэйскага Сабора.

Абмеркаваўшы даклад епіскапа Троіцкага Панкрація, Сабор вызначыў благаславіць агульнацаркоўнае шанаванне наступных мясцовашанаваных святых, уключыўшы іх імёны ў месяцаслоў Рускай Праваслаўнай Царквы і устанавіўшы святкаванне іх памяці ў названыя дні:

- мучаніка Данііла Чаркаскага (памяць 29 ліпеня/ 11 жніўня);

- свяціцеля Ігнація Марыупальскага (памяць 3/16 лютага);

- свяціцеля Георгія, архіепіскапа Магілўўскага (памяць 24 ліпеня/ 6 жніўня);

- свяціцеля Афанасія Палтаўскага, цудатворца (памяць 1/14 студзеня);

- прападобнага Парфенія Кіеўскага (памяць 17/30 сакавіка);

- свяціцеля Інакенція, архіепіскапа Херсонскага (памяць 25 мая/ 7 чэрвеня);

- свяціцеля Філарэта, архіепіскапа Чарнігаўскага (памяць 9/22 жніўня);

- прападобнага Іаана Святагорскага, затворніка (памяць 11/24 жніўня);

- прападобнага Ваніфація Феафанаўскага, Кіеўскага (памяць 7/20 лютага);

-прападобнага Паісія Кіеўскага, дзеля Хрыста юродзівага (памяць 17/30 красавік);

- прападобнага Гаўрыіла Афонскага, настаяцеля афонскага Ільінскага скіта (памяць 9/22 ліпеня);

- прападобнага Іоны, у схіме Пятра, Кіеўскага, цудатворца (памяць 9/22 студзеня);

- прападобнага Аляксія Галасееўскага, Кіеўскага (памяць 11/24 сакавіка);

- праведнага Іаана Кармянскага (памяць 18/31 мая);

а таксама Глінскіх святых (агульная памяць 9/22 верасня):

- прападобнага Васілія (Кішкіна);

- прападобнага Філарэта (Данілеўскага; памяць таксама здзяйсняецца 31 сакавіка/ 13 красавіка);

- прападобнага Феадота (Леўчанкі);

- прападобнага Макарыя (Шарава);

- прападобнага Марцірыя (Кірычэнкі);

- прападобнага Яўфімія (Любімчанкі);

- прападобнага Дасіфея (Калчанкова);

- прападобнага Іліядора (Галаваніцкага);

- прападобнага Інакенція (Сцяпанава);

- прападобнага Луки (Швеца);

- прападобнага Архиппа (Шестакова);

- прападобнага Іаанікія (Гамалко);

- прападобнага Серафіма (Амеліна);

- прападобнага Андраніка (Лукаша);

- прападобнага Серафіма (Раманцова);

- прападобнага Зіновія (Мажугі), мітрапаліта Тэтрыцкаройскага, у схіме Серафіма.

Паводле прынятага рашэння, будзе складзена асобная служба кожнаму з благаславёных да агульнацаркоўнага шанавання святых (калі такая да гэтага часу не была складзена), будуць напісаны іх іконы для пакланення згодна з вызначэннем VII Усяленскага Сабора. Таксама вырашана апублікаваць жыціі гэтых святых, калі яны ўжо складзеныя, або скласці нанова і апублікаваць для навучання ў набожнасьці дзяцей Царквы.

Імёны пералічаных падзвіжнікаў будуць павядомлены Прадстаяцелям Памесных Праваслаўных Цэркваў для ўключэння ў іхнія святцы.

Патрыярхія.ru / Church.by