Архіерэйству мітрапаліта Філарэта — 55 гадоў

24 кастрычніка 2020

top.jpg

24 кастрычніка 2020 года споўнілася 55 гадоў з дня архіерэйскай хіратоніі мітрапаліта Філарэта, Ганаровага Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі.

У гэты дзень Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін здзейсніў у дамавым храме Мінскага епархіяльнага ўпраўлення ў гонар Сабора Беларускіх святых падзячны малебен.

За набажэнствам маліліся: мітрапаліт Філарэт, настаяцель парафіі храма дабравернага князя Аляксандра Неўскага ў горадзе Мінску протаіерэй Мікалай Коржыч, настаяцельніца Полацкага Спаса-Еўфрасіннеўскага стаўрапігіяльнага жаночага манастыра ігумення Еўдакія (Ляўшук), а таксама старшыня Сінадальнага аддзела Беларускай Праваслаўнай Царквы па царкоўным мастацтве, архітэктуры і рэстаўрацыі, куратар праекта аднаўлення Тураўскага крыжа XII-XIII стагоддзяў Марыя Нецвятаева.

Мітрапаліт Веніямін агучыў віншаванне Свяцейшага Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла і прывітальны адрас Сінода Беларускага Экзархату з нагоды знамянальнай гадавіны, уручыўшы уладыку Філарэту прасфору і букет кветак у знак любові дзяцей Беларускай Праваслаўнай Царквы да свайго Авы.

Архіпастыры благагавейна ўклалі ў адноўлены Тураўскі крыж часцінку Пачэснага і Жыватворнага Крыжа Гасподняга — дар мітрапаліта Філарэта.

Church.by

Фотарэпартаж