Архімандрыт Амвросій (Шаўцоў) хіратанісаны ў епіскапа Светлагорскага, вікарыя Гомельскай епархіі

06 кастрычніка 2019

top.jpg

6 кастрычніка 2019 года, у Нядзелю 16-ю пасля Пяцідзесятніцы, дзень праслаўлення свяціцеля Інакенція, мітрапаліта Маскоўскага (1977), Свяцейшы Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл узначаліў служэнне Бажэственнай літургіі ў кафедральным саборным Храме Хрыста Спасіцеля ў Маскве, за якой была здзейснена хіратонія архімандрыта Амвросія (Шаўцова) у епіскапа Светлагорскага, вікарыя Гомельскай епархіі (Беларускі Экзархат).

За літургіяй Яго Свяцейшасці саслужылі: мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі; мітрапаліт Ліпецкі і Задонскі Арсеній; архіепіскап Бакінскі і Азербайджанскі Аляксандр; архіепіскап Гомельскі і Жлобінскі Сцяфан; епіскап Барысаўскі і Мар'інагорскі Веніямін; епіскап Васкрасенскі Дыянісій, першы вікарый Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі па горадзе Маскве; епіскап Паўлава-Пасадскі Фама, кіраўнік адміністрацыйнага Сакратарыята Маскоўскай Патрыярхіі; епіскап Зеленаградскі Сава, намеснік кіраўніка спраў Маскоўскай Патрыярхіі; протапрасвітар Уладзімір Дзівакоў, сакратар Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі па горадзе Маскве; протаіерэй Міхаіл Разанцаў, улючнік Храма Хрыста Спасіцеля; протаіерэй Георгій Алампіеў, сакратар Гомельскага епархіяльнага ўпраўлення, клірык Петрапаўлаўскага кафедральнага сабора горада Гомеля; протаіерэй Уладзімір Сямёнаў, настаяцель Петрапаўлаўскага храма горада Светлагорска Гомельскай епархіі; протаіерэй Аляксандр Кісель, благачынны Светлагорскай акругі Гомельскай епархіі, настаяцель Праабражэнскага прыхода ў Светлагорску; духавенства Гомельскай епархіі Беларускага Экзархату і горада Масквы.

На богаслужэнні прысутнічалі: старшыня Сінадальнага аддзела па ўзаемаадносінах Царквы з грамадствам і СМІ У. Р. Лягойда; старшыня Камітэта Дзяржаўнай Думы ФС РФ па развіццю грамадзянскай супольнасці, пытаннях грамадскіх і рэлігійных аб'яднанняў С. А. Гаўрылаў; навуковы кіраўнік Інстытута ўсеагульнай гісторыі РАН, прэзідэнт Дзяржаўнага акадэмічнага ўніверсітэта гуманітарных навук А. А. Чубар'ян.

Богаслужэбныя спевы выканаў Патрыяршы хор Храма Хрыста Спасіцеля (рэгент І.Б. Талкачоў).

На тэлеканале «Саюз» вялася прамая трансляцыя Патрыяршага богаслужэння.

На патроенай екценні былі ўзнесены прашэнні аб адзінстве Праваслаўнай Царквы і захаванні Царквы ад падзелаў і расколаў. Пасля патроенай екценні Свяцейшы Патрыярх Кірыл здзейсніў малітву аб міры на Украіне.

Пропаведзь перад прычасцем прамовіў протаіерэй Кірыл Шаўцоў, настаяцель храма Уздзвіжання Крыжа Гасподняга ў Алтуф'еве горада Масквы, другі сакратар Епархіяльнага савета горада Масквы.

Па заканчэнні Літургіі Прадстаяцель Рускай Праваслаўнай Царквы даў наказ епіскапу Светлагорскаму Амвросію на служэнне і ўручыў яму архіерэйскае жазло. Па традыцыі новарукапаложаны ўладыка падаў вернікам першае архіпастырскае благаславенне.

Затым Свяцейшы Уладыка звярнуўся да вернікаў з Першасвяціцельскім словам.

Свяцейшы Патрыярх Кірыл, у прыватнасці, павітаў мітрапаліта Ліпецкага і Задонскага Арсенія, які адзначае 30-годдзе архіпастырскага служэння. «Хацеў бы сардэчна павіншаваць уладыку мітрапаліта Арсенія, які на працягу доўгіх гадоў быў вікарыем, затым першым вікарыем патрыярхаў маскоўскіх і ўсяе Русі» — сказаў Прадстаяцель Рускай Царквы, уручыўшы кіраўніку Ліпецкай мітраполіі ў падзяку за выкананне адказных послухаў і панесеную працу і ў якасці блаславення на далейшае служэнне старадаўні вобраз свяціцеля і цудатворца Мікалая.

Таксама Свяцейшы Уладыка ўручыў протаіерэю Міхаілу Разанцаву юбілейны крыж, выраблены да 10-годдзя Памеснага Сабора Рускай Праваслаўнай Царквы 2009 года і інтранізацыі Яго Свяцейшасці.

— Сёння спаўняецца 25 гадоў з дня, калі айцец Міхаіл Разанцаў уступіў на пасаду ключара гэтага святога храма — Храма Хрыста Спасіцеля ў горадзе Маскве. Дзякую вам, айцец Міхаіл, за вашую працу, за ваш стыль кіраўніцтва браціяй, за ваша пастырскае стаўленне да людзей, — дадаў Свяцейшы Патрыярх Кірыл.

Па завяршэнні богаслужэння адбыліся сустрэчы Яго Свяцейшасці з першым намеснікам старшыні Камітэта Савета Федэрацыі ФС РФ па навуцы, адукацыі і культуры Рыгорам Барысавічам Карасіным і прэзідэнтам Дзяржаўнага акадэмічнага ўніверсітэта гуманітарных навук А. А. Чубар'янам.

Прэс-служба Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Church.by

Фотарэпартаж