Архімандрыт Амвросій (Шаўцоў) абраны вікарыем Гомельскай епархіі

30 жніўня 2019

top.jpg

30 жніўня 2019 года ў зале пасяджэнняў Свяшчэннага Сінода Патрыяршай і Сінадальнай рэзідэнцыі ў Данілавым манастыры ў Маскве Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл узначаліў чарговае пасяджэнне Свяшчэннага Сінода Рускай Праваслаўнай Царквы.

Заслухаўшы рапарт Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі аб прызначэнні вікарнага епіскапа ў Гомельскую епархію, члены Свяшчэннага Сінода пастанавілі абраць архімандрыта Амвросія (Шаўцова), намесніка Мікольскага мужчынскага манастыра горада Гомеля, вікарыем Гомельскай епархіі з тытулам «Светлагорскі». Месца прызначэння і хіратоніі архімандрыта Амвросія (Шаўцова) у епіскапскі сан пакінута на разгляд Свяцейшага Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла (журнал № 102).

Church.by