Архімандрыт Сергій (Акімаў) узначаліў чарговае пасяджэнне Аб'яднанага доктарскага дысертацыйнага савета
01 ліпеня 202129 чэрвеня 2021 года адбылося чарговае пасяджэнне Аб'яднанага доктарскага дысертацыйнага савета Маскоўскай, Санкт-Пецярбургскай і Мінскай духоўных акадэмій, якое ўзначаліў архімандрыт Сергій (Акімаў).
У пачатку працы з прывітальным словам да членаў савета звярнуўся Старшыня Вучэбнага камітэта Рускай Праваслаўнай Царквы протаіерэй Максім Казлоў.
На пасяджэнні былі зацверджаны дзве тэмы доктарскіх дысертацый:
Іерадыякан Георгій (Рамазян). Асаблівасці руска-армянскага міжканфесійнага дыялогу ў XIX — пач. XX стст. Навуковы кансультант: прафесар кафедры царкоўнай гісторыі Маскоўскай духоўнай акадэміі, доктар філалагічных навук Уладзімір Міхайлавіч Кірылін.
Іераманах Сергій (Барабанаў). Развіццё сацыяльна-палітычнай канцэпцыі Рымска-Каталіцкай Царквы ў першай палове XX стагоддзя (да II Ватыканскага Сабора). Навуковы кансультант: кандыдат багаслоўя, Старшыня Вучэбнага камітэта Рускай Праваслаўнай Царквы протаіерэй Максім Казлоў.
Дысертацыйны Савет прыняў рашэнне хадайнічаць перад кіраўніцтвам Маскоўскай духоўнай акадэміі аб прымацаванні іерадыякана Георгія (Рамазяна) і іераманаха Сергія (Барабанава) да дадзенай духоўнай школы.