«Аўтобус міласэрнасці» працуе ў Брэсцкай епархіі

20 жніўня 2019

top.jpg

18 жніўня пасля богаслужэння ў кафедральным саборы Брэста архіепіскап Брэсцкі і Кобрынскі Іаан здзейсніў чын асвячэння транспартнага сродку, які будзе верным памочнікам службы міласэрнасці ў Брэсце на доўгія гады.

Дадзеная «мабільная» служба міласэрнасці — першы праект такога роду ў Беларусі.

Праваслаўная служба «Міласэрнасць» у Брэсце вось ужо некалькі гадоў аказвае дапамогу людзям, якія жывуць у нястачы, выконваючы запаведзь любові да бліжняга. Усё пачыналі некалькі валанцёраў з брацтва Мікалаеўскага гарнізоннага храма ў Брэсцкай крэпасці, абраўшы сабе місію кармлення бяздомных па выхадных днях (паколькі ў буднія дні ўсе, як правіла, былі занятыя на працы).

За ўласныя сродкі добраахвотнікі варылі ежу: гэта заўсёды было першая страва — суп або боршч з хлебам, а таксама гарачы чай з тэрмаса, і прывозілі роўна ў 12 гадзін у прызначанае месца ў цэнтры горада. Такім чынам, тут атрымлівала (і працягвае атрымліваць) ежу каля 60 чалавек.

Калі паўстала пытанне аб арганізацыі штодзённай выдачы ежы, братчыкам спатрэбілася больш сур'ёзная арганізацыйная і фінансавая падтрымка. Ініцыятыву брацтва падтрымаў архіепіскап Брэсцкі і Кобрынскі Іаан. Архіпастыр благаславіў сацыяльныя службы шасці асноўных храмаў горада Брэста па чарзе аказваць дапамогу ў падрыхтоўцы ежы: за кожным храмам замацаваны адзін дзень тыдня. Сёмы дзень, нядзелю, братчыкі пакінулі за сабой.

Першапачаткова транспарціроўка харчу здзяйснялася асабістымі аўтамабілямі валанцёраў. Зусім нядаўна для дастаўкі ежы з храмаў на месца выдачы быў набыты мікрааўтобус. Збор сродкаў на яго ажыццяўляўся на працягу цэлага года ва ўсіх храмах Брэсцкай епархіі.

Цяпер суцэльнаметалічны фургон «Газэль Next» штодня дастаўляе ежу бяздомным і служыць іншым справам міласэрнасці: валанцёры праводзяць сярод маючых патрэбу работу па аднаўленню дакументаў, праходжанню медагляду, працаўладкаванню, забеспячэнню неабходным адзеннем, абуткам, медыкаментамі і іншымі прадметамі.

Брэсцкая епархія / Church.by