Беларуская Праваслаўная Царква перадала гуманітарную дапамогу жанчынам-зняволеным
21 мая 202021 мая старшыня Сінадальнага аддзела па турэмнаму служэнню Беларускай Праваслаўнай Царквы іерэй Георгій Лапухоў наведаў выпраўленчую ўстанову адкрытага тыпу № 51 для жанчын УДВН па Мінску і Мінскай вобласці МУС Рэспублікі Беларусь.
Святар перадаў у дар для людзей, якія адбываюць тэрміны пакарання, 59 адзінак верхняга адзення і 50 царкоўных календароў з евангельскімі чытаннямі на кожны дзень.
Падчас гутаркі з кіраўніком папраўчай установы айцец Георгій абмеркаваў пытанні па ўдасканаленню ўзаемадзеяння ў галіне духоўна-маральнага выхавання асуджаных.