Беларуская Праваслаўная Царква перадала РНПЦ медэкспертызы і рэабілітацыі пульсаксіметры
21 мая 2020Ва ўмовах складанай эпідэміялагічнай сітуацыі прыходы Беларускай Праваслаўнай Царквы працягваюць дапамагаць лячэбным установам, якія знаходзяцца на перадавой у барацьбе з COVID-19.
19 мая прыход храма іконы Божай Маці «Усецарыца» горада Мінска перадаў РНПЦ медыцынскай экспертызы і рэабілітацыі ў пасёлку Гарадзішча пульсаксіметры.
Зараз РНПЦ перапрафіляваны для рэабілітацыі пацыентаў пасля перанесенага каронавіруса.
Нагадаем, што раней прыход іконы Божай Маці «Усецарыца» перадаваў цэнтру медэкспертызы рэцыркулятары паветра. Такая дапамога вельмі актуальная і запатрабаваная ў лячэбнай установе.