Беларуская Праваслаўная Царква запрашае журналістаў на прэс-тур у Жыровічы
04 кастрычніка 2020Дарагія браты і сёстры! Паважаныя калегі!
У 2020 годзе Беларуская Праваслаўная Царква адзначае 550-годдзе яўлення Жыровіцкай іконы Божай Маці, 500-годдзе яе паўторнага знойдзення і 500-годдзе з часу заснавання Успенскага Жыровіцкага мужчынскага манастыра. У сувязі з гэтым 7 кастрычніка ў Жыровіцкай абіцелі пройдуць святочныя мерапрыемствы, у рамках якіх будзе арганізаваны прэс-тур для супрацоўнікаў СМІ.
Праграма урачыстасцяў уключае: малебен перад цудатворным Жыровіцкім абразом Божай Маці, асвячэнне помніка прападобнамучаніку Серафіму Жыровіцкаму ля святой брамы манастыра, асвячэнне званоў і часовай званіцы ля Яўленскага храма, цырымонію закладкі памятнага каменя і асвячэнне месца будаўніцтва званіцы-помніка ў гонар юбілейных дат Жыровіцкага манастыра і 75-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.
Удзельнікі прэс-тура сустрэнуцца з Патрыяршым Экзархам усяе Беларусі мітрапалітам Мінскім і Заслаўскім Веніямінам і з намеснікам манастыра архіепіскапам Навагрудскім і Слонімскім Гурыем. Журналістам будзе таксама прапанавана манастырская трапеза і экскурсія па манастыры.
Чакаецца, што ў жыровіцкіх святкаваннях прымуць удзел старшыня Гродзенскага аблвыканкама Уладзімір Каранік і прадстаўнікі мясцовай адміністрацыі, а таксама пасол Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь Дзмітрый Мезенцаў.
Для жыхароў Мінска будзе арганізаваны трансфер ад Мінскага епархіяльнага ўпраўлення і назад. Збор на пасадку адбудзецца 7 кастрычніка ў 12:00 па адрасе: г. Мінск, вул. Вызвалення, 10.
Удзел у прэс-туры бясплатны. Пры сабе неабходна мець працоўнае пасведчанне або камандзіровачны ліст.
Рэгістрацыя журналістаў на ўдзел у прэс-туры па тэлефоне: + 375 29 3277585, Таццяна Кузняцова.
Даведкі па тэлефоне: + 375 33 3126307, іерэй Аляксандр Сняжко.