Беларуская Праваслаўная Царква запрашае журналістаў на прэзентацыю кнігі ў Жыровічы

02 лютага 2020

top.jpgДарагія браты і сёстры! Шаноўныя калегі!

У 2020 годзе Беларуская Праваслаўная Царква адзначае 550-годдзе з’яўлення Жыровіцкай іконы Божай Маці, 500-годдзе яе паўторнага знаходжання  і 500-годдзе заснавання Успенскага Жыровіцкага мужчынскага манастыра. У межах падрыхтоўкі абіцелі да юбілейных урачыстасцей 4 лютага ў 13:00 адбудзецца прэзентацыя кнігі ігуменні Гаўрыілы (Глухавай) «Усярадаснае заступленне Белай Русі», сустрэча з намеснікам манастыра архіепіскапам Гурыем і выкладчыкамі Мінскай духоўнай семінарыі, а таксама экскурсіі па манастыру з наведваннем святых крыніц і заасаду. Гасцям будзе прапанавана манастырская трапеза.

Кніга ігуменні Гаўрыілы знаёміць чытача з абіцеллю ў розныя гістарычныя перыяды. Кожны з васьмі раздзелаў апавядае пра канкрэтны час з жыцця манастыра. Надзвычай цікавы раздзел кнігі «Бясцэнны скарб Жыровіцкай абіцелі — духаноснае старацтва». З такой жа цікавасцю ўспрымаецца раздзел «Жыровіцкі Успенскі стаўрапігіяльны манастыр у наш час».

Пры сабе неабходна мець працоўнае пасведчанне ці камандзіровачны ліст.

Даведкі па тэлефонах: 

+375 29 6111379, протаіерэй Сергій Лепін; 

+375 33 3126307, іерэй Аляксандр Сняжко.

Для заяўкі аб сваім удзеле просім запоўніць форму, даступную па спасылцы:

https://docs.google.com/forms/d/1qtKWjdVwkpcbGrE0sd1bbgG2Bz5e0qkheQDws_srxhs/edit?ts=5d83630c

Church.by