Беларусы прынялі ўдзел у міжнародным фестывалі «Аляксееўскія перазвоны — 2018»

07 чэрвеня 2018

top.jpg

2 чэрвеня 2018 года ў пасёлку Аляксееўскае Рэспублікі Татарстан пад дэвізам «Ззяй у стагоддзях, Святая Русь!» адбыўся XVI фестываль звону «Аляксееўскмя перазвоны — 2018», закліканы захоўваць і развіваць мастацтва праваслаўнага звону як нематэрыяльнай культурнай спадчыны Расіі.

Фестываль быў прысвечаны 10-годдзю асвячэння прастола мясцовага храма Уваскрасення Хрыстовага, 100-годдзя забойства Царскай сям'і, а таксама памяці ўсіх новамучанікаў.

У фестывалі прынялі ўдзел майстры звону з Расіі, Украіны і Беларусі, у тым ліку 7 навучэнцаў і выпускнікоў розных гадоў аддзялення званароў Мінскага духоўнага вучылішча пад кіраўніцтвам загадчыка аддзялення Багдана Уладзіміравіча Бярозкіна.

Беларускія званары падзяліліся унікальнымі звонамі розных стыляў, а таксама парадавалі гасцей сумесным насычаным звонам на саборнай званіцы і перасоўнай малой званіцы адначасова.

У рамках музычнага форуму ўдзельнікі з Беларусі ўшанавалі памяць навамучанікаў зямлі Беларускай і падарылі настаяцелю Уваскрасенскага храма абраз свяшчэннамучаніка Іаана Панкратовіча, прасвітара Чыжэвічскага і Салігорскага, расстралянага савецкай уладай у 1937 годзе за адкрытую пропаведзь Хрыста.

Адбыўся канцэрт з удзелам танцавальных і фальклорных калектываў розных жанраў, аўтараў і выканаўцаў духоўнай і народнай музыкі: ансамбля гусляроў «Жывая вада» (Сергіеў Пасад), Ганны Сізавай (Масква), Ірыны Ляонавай (Масква), Ігара Балакірава (Санкт-Пецярбург), Наталлі Купрыянавай (Арол), хору «Варвара» (Казань), Данііла Пасынкава (Казань), Міланы Паўлавай (Казань), баяніста Багдана Бярозкіна (Мінск), Станіслава Барцянёва (Масква), кабзара Васіля Жданкіна (Пачаеў), казацкага ансамбля «Раздолле» (Камышын), казацкага мужчынскага хору «Волжскія станічнікі» (Самара) і іншых майстроў. Гучалі духоўныя, казачыя і народныя песні і канты.

— Сумесныя малітвы на богаслужэннях, духоўная творчасць выканаўцаў, шчырасць і адкрытасць усіх удзельнікаў і гасцей стварылі атмасферу духоўнай радасці для ўсіх, хто прыбыў на фестываль «Аляксееўскія перазвоны», — падзяліўся ўражаннямі загадчык аддзялення званароў Мінскага духоўнага вучылішча Багдан Бярозкін.

Дарэчы, шлях у Аляксееўскае стаў для беларускіх званароў насычаным паломніцкім маршрутам. Па дарозе на фестываль беларусы пакланіліся святыням Смаленска, Уладзіміра і Казані.

Church.by