Благадатны агонь прыбыў на беларускую зямлю

01 мая 2021

top.jpg

Лампаду з часцінкай Благадатнага агню сустрэлі ў Нацыянальным аэрапорце «Мінск». Цяпер святыня адправілася ва ўсе епархіі і ўжо да пачатку велікоднага богаслужэння прыхаджане многіх беларускіх храмаў змогуць запаліць свечкі ад Благадатнага агню, які сышоў сёння ў Іерусаліме.

Сёлета Беларусь стала адной з 11 краін, якія атрымалі магчымасць прыняць удзел у цырымоніі сыходжання Благадатнага агню.

У 23:40 Благадатны агонь прывязуць у Мінскі Свята-Духаў кафедральны сабор, Велікоднае набажэнства ў якім узначаліць мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі.

З 22:00 запаліць свечкі ад Благадатнага агню ўсе жадаючыя змогуць у храме Опцінскіх старцаў горада Мінска па адрасе: вул. Касманаўтаў, 24.

Church.by