Дабрачынная акцыя «Велікодны Ангел» прайшла ў сталіцы

20 красавіка 2018

top.jpg

19 красавіка 2018 года адбылася традыцыйная дабрачынная акцыя «Велікодны Ангел», арганізаваная Міжнародным грамадскім аб'яднаннем «Хрысціянскі адукацыйны цэнтр імя святых Мяфодзія і Кірыла» пры ўдзеле духоўна-адукацыйнага праекта «ЛОГАС» гімназіі № 11 горада Мінска.

Прыгатаваныя сваімі рукамі і святочна аформленыя вырабы, канцылярскія тавары, прадметы першай неабходнасці, сабраныя навучэнцамі гімназіі для дзяцей, якія маюць патрэбу ў асаблівым клопаце, былі перададзены выхаванцам Цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі Першамайскага раёна і дзіцячага сада № 174 санаторнага тыпу.

У дабрачыннай акцыі таксама прыняў удзел тэатр «Батлейка» пры Хрысціянскім адукацыйным цэнтры імя святых Мяфодзія і Кірыла, які прадставіў спектакль «Вера — сіла душы» — гісторыю пра добрага дрывасека, які, нягледзячы на ўсе старанні князя адлучыць яго ад Бога, працягваў у Яго верыць і спадзявацца на Яго дапамогу. Спектакль распавёў маленькім гледачам пра тое, што з Богам чалавек заўсёды прыходзіць да правільных рашэнняў.

Па завяршэнні прадстаўлення ўсе жадаючыя маглі паспрабаваць сябе ў ролі артыста тэатра «Батлейка»: вадзіць ляльку і размаўляць з гледачамі.

Хрысціянскі адукацыйны цэнтр / Church.by