Дабрачынны Вялікапосны канцэрт правялі ў Пакроўскім саборы горада Гродна
24 сакавіка 202121 сакавіка 2021 года ў Свята-Пакроўскім кафедральным саборы горада Гродна працягнулі традыцыю Вялікапосных канцэртаў. Асаблівасцю гэтага года стала выступленне студэнцкага хору Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі пад кіраўніцтвам Інэсы Бадзяка, дацэнта кафедры харавога дырыжыравання.
У выкананні калектыву ўпершыню прагучала Бажэственная літургія кампазітара протаіерэя Андрэя Бандарэнкі. У якасці аднаго з салістаў выступіў клірык Пакроўскага сабора протадыякан Дзмітрый Шэпелеў.
Айцец Андрэй, як аўтар, цёпла падзякаваў хору за выкананне. Слухачы выказалі сваю ацэнку апладысментамі.
У завяршэнне Інэса Бадзяка і настаяцель сабора протаіерэй Георгій Рой нагадалі, што канцэрт носіць дабрачынны характар. Ахвяраванні пойдуць на дапамогу пяцімесячнаму Лаўру. Складаная аперацыя запланавана на 24 сакавіка, таму айцец Георгій заклікаў усіх у гэты дзень сардэчна узнесці малітвы да Госпада за дзяцей, бацькоў і ўрачоў.
Калі выканаўцы ўхваляць вынікі аудыявідэазапісу, то ў хуткім часе канцэрт будзе даступны для прагляду на youtube.com-канале Пакроўскага сабора.